Усе навіны

Кіраўнік федэрацыі веславання Машэнскі стаў другім у топе самых паспяховых бізнесменаў Беларусі 2025

Выданне «Беларусы і рынак» апублікавала рэйтынгу 100 самых паспяховых бізесменаў-2025.

На другім радку рэйтынгу размясціўся кіраўнік федэрацыі веславання Аляксандр Машэнскі. Ён узначаліў БФВ у 2012 годзе і быў пераабраны на сваю пасаду ў снежні 2024. Паўнамоцтвы Машэнскага скончацца 10 снежня 2028 года.

Нагадаем, што Машэнскі з'яўляецца ўладальнікам кампаній «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт».

На 43-м радку рэйтынгу размясціўся Беларускай федэрацыі каноэ Валянцін Байко, які валодае «Контэ Спа». Бойка ўваходзіць у Савет Рэспублікі Лукашэнка, які ўзначальвае Наталля Качанава.

Таксама ў рэйтынг на 48-м трапіў экс-уладальнік берасцейскага «Дынама» Аляксандр Зайцаў актывам якога з'яўляецца «Брэміна-Орша». Бізнесмен працягвае весці бізнес у Афрыцы праз эмірацкую кампанію Sohra Overseas.

На 52-м месцы знаходзіцца ўладальнік будаўнічай фірмы «Тапас» Павел Белы, вядомы сваімі выступамі за хакейную каманду Лукашэнкі.