Tribuna.com абвяшчае вакансію англамоўнага SEO-капірайтара ў бетынгавай тэматыцы
Tribuna.com – адна з самых хуткарослых спартыўных digital-кампаній Беларусі.
Аўдыторыя нашых праектаў блізкая да 10 мільёнаў у Францыі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах.
Нараўне з аўдыторыяй каналаў расце і наша каманда.
Задачы:
– напісанне тэкстаў на англійскай мове па бетынгавай (і не толькі) тэматыцы па тэхнічным заданні;
– уменне аналізаваць пошукавы попыт і рэагаваць на яго.
Ад вас:
– любоў да спорту і паглыбленне ў бетынг, асабліва па топавых відах спорту: футбол, тэніс, баскетбол;
– разуменне прынцыпаў працы пошукавых сістэм і жаданне развівацца;
– абавязкова пісьменныя беларуская і руская мовы;
– досвед працы ў капірайтынгу ад аднаго года;
– веданне іншых моў (французская, італьянская, нямецкая, іспанская, арабская, партугальская) можа стаць вашым плюсам;
– жаданне аптымізаваць працэс перакладу на іншыя мовы з дапамогай AI у рэжыме co-pilot, калі фінальная якасць тэксту кантралюецца чалавекам.
Для вас:
– праца ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы;
– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды ў SEO і адразу прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;
– адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
– індывідуальны графік (толькі для найлепшых);
– выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць аддалена:);
– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай «Англамоўны SEO-капірайтар».