«МУС» Лукашэнкі ўнесла ў «экстрэмісцкае фармаванне» каналы «ЧестнОК» і «ЧестнОК-LIVE», дадаўшы як даведачную інфармацыю з іншага рашэння
«МУС» Лукашэнкі сваім рашэннем ад 18 красавіка №9ЭК абвясціла «групу грамадзян» так званым «экстрэмісцкім фармаваннем», якое ў дакуменце называюць «ЧестнОК». Прыводзіцца апісанне лагатыпа «фармавання» як «акружнасці чырвонага колеру з упісаным надпісам белага колеру «ТУН-ТУН!».
У графе для «спасылак на інтэрнэт-рэсурсы» пералічаны You-Tube каналы «ЧестнОК» і «ЧестнОК-LIVE», Telegram-канал «ЧестнОК», група ў Telegram «Чатик «Свободу Саше Ивулину!», бот у Telegram «Редакция By.Tribuna.com».
У графе для звестак «удзельнікаў арганізацыі» пазначаны заснавальнік You-Tube канала «ЧестнОК», аўтар «ЧестнОК-LIVE» Аляксандр Івулін і аўтар і вядучы You-Tube канала «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка.
У графе для «даведачнай інфармацыі» пазначана: «Група грамадзян з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў пад адзінай назвай «Ксёндз Барок» ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць». Па ўсёй бачнасці, гэтая фармулёўка памылкова скапіраваная з рашэння «МУС» Лукашэнкі ад 16 красавіка №8ЭК, якім сацыяльныя сеткі святара Вячаслава Барка абвясцілі так званым «экстрэмісцкім фармаваннем», якое называюць «Ксёндз Барок».
Раней «Трыбуна» публікавала рэкамендацыі па спажыванні кантэнту «экстрэмісцкіх фарміраванняў» (спасылка тут).