Усе навіны

Кіраўніцу федэрацыі фітнесу Беларусі Наважылаву ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», але не пазбавілі волі

Кіраўніцу федэрацыі фітнесу Беларусі Наталлю Наважылаву ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» на падставе рашэння «суда» Лукашэнкі па Маскоўскім раёне Мінска.

Наважылаву «прызналі вінаватай» па артыкуле, па якім караюць за ўдзел у мірных пратэстах.

Пры гэтым указаны статус «Судзімасць не пагашаная», які звычайна азначае «прысуд» у варыянце «хатняй хіміі». У выпадку, калі чалавека пазбаўляюць волі, значыцца статус «Адбывае пакаранне».

Нагадаем, пра пачатак «суда» над Наважылавай паведамлялася ў лютым 2025-га. Раней яе ўзнагароджвалі граматай ад Аляксандра Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду ЗЛЖ».