Усе навіны
photo

У Кітаі ўпершыню адбыўся паўмарафон, у якім адначасова ўдзельнічалі людзі і робаты-гуманоіды

У Пекіне прайшоў паўмарафон, у якім упершыню прынялі ўдзел робаты-гуманоіды.

Сярод 21 робата пераможцам стаў «Цяньгун Ультра», які пераадолеў дыстанцыю ў 21,1 км за 2 гадзіны 40 хвілін 42 секунды. Ён значна апярэдзіў астатніх, фінішаваўшы амаль на гадзіну раней за бліжэйшага канкурэнта.

Сярод людзей найлепшымі сталі бегуны з Эфіопіі. Найлепшы час у мужчын склаў 1 гадзіну 2 хвіліны 36 секунд, у жанчын – 1 гадзіну 11 хвілін 07 секунд.

Па даных Reuters, максімальная хуткасць «Цяньгун Ультра» дасягае 12 км/г, аднак падчас забегу ён трымаў стабільны тэмп каля 7-8 км/г.

«Для дасягнення такога выдатнага выніку нам прыйшлося пераадолець праблемы з устойлівасцю канструкцыі, яе легкаважнасцю, а таксама з перагрэвам суставаў з-за працяглага руху», – адзначыў прадстаўнік каманды робата Вэй Цзясін.

Робаты і людзі спаборнічалі на адным маршруце, але для робатаў была выдзелена асобная паласа. Кожны робат суправаджаўся спецыялістамі, а падчас забегу дазвалялася замяняць батарэі.