Усе навіны

У траўні ў Беларусі вырастуць зарплаты ў работнікаў фізкультуры і спорту

Заработныя платы работнікаў сферы фізічнай культуры і спорту ў Беларусі вырастуць у траўні.

Згодна з пастановай так званага мінспорту № 4 ад 15 красавіка павялічана надбаўка за работу ў галіне работнікам бюджэтных арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, спартсменаў высокага класа і (або) правядзенне спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы.

Павялічана надбаўка за характар ​​працы, памер якой будзе складаць 65 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў.

Канкрэтныя памеры і парадак выплаты надбаўкі за работу ў галіне і характар ​​працы вызначаюцца кіраўнікамі бюджэтных арганізацый сферы фізічнай культуры і спорту.

На 10 працэнтаў узняліся памеры выплат у залежнасці ад спартыўнага выніку, а таксама пашыраны пералік работнікаў, якія прэтэндуюць на ўстанаўленне такой надбаўкі.