Усе навіны

«Мінспорту» Лукашэнкі ўвяло надбаўкі да заробкаў спартсменаў і трэнераў за ўдзел у Алімпіядзе

«Мінспорту» Лукашэнкі ўвяло надбаўкі да заробкаў спартоўцаў і трэнераў за ўдзел у Алімпіядзе.

Раней надбаўку атрымлівалі спартсмены і іх трэнеры, якія займалі восьмае месца і вышэй. Велічыня надбаўкі складала ад 40% да 85% ад базавай стаўкі [на 8 мая базавая стаўка складае 270 рублёў – Tribuna.com], цяпер спартсмены за ўдзел у Алімпіядзе будуць атрымліваць 40% стаўкі, надбаўка за перамогу таксама павялічылася і складзе 90% стаўкі, трэнеры спартоўцаў-удзельнікаў будуць атрымліваць надбаўку 50%, спартоўцаў-пераможцаў – 100%.

Адзначым, што таксама з'явілася надбаўка за ўдзел у чэмпіянатах і Кубках свету, чэмпіянатах і Кубках Еўропы, Азіяцкіх гульнях, Еўрапейскіх гульнях, універсіядах, юнацкіх Алімпіядах, юнацкіх чэмпіянатах свету і Еўропы, юніёрскіх чэмпіянатах свету і Еўропы, а таксама моладзевых чэмпіянатах свету і Еўропы.

Надбаўка ўсталёўваецца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім праводзілася адпаведнае спартыўнае спаборніцтва, на перыяд: за Алімпійскія, Паралімпійскія, Дэфлімпійскія гульні-4 гады.