Усе навіны

З 1 верасня ў беларускіх школах павялічыцца колькасць урокаў па фізкультуры

Так званае міністэрства адукацыі апублікавала чарговую пастанову. У ім – новы навучальны план агульнай сярэдняй адукацыі.

У прыватнасці, зазначаецца, што ўрокаў фізкультуры з навучальнага года-2025/26 стане больш.

Цяпер іх будзе тры на тыдзень – замест двух.

Новы навучальны год у Беларусі пачнецца 1 верасня.