Tribuna.com адкрывае вакансію Account Manager у нішы iGaming
Tribuna.com – вядучае лічбавае спартыўнае выдавецтва Беларусі, таксама ў нас ёсць праекты, арыентаваныя на еўрапейскія і сусветныя рынкі. Сукупная аўдыторыя праекту перавышае 10 млн карыстальнікаў і працягвае расці.
Для паскарэння росту кампаніі мы адкрываем вакансію Account Manager у нішы iGaming. Мы шукаем чалавека, які ўмее працаваць з вялікімі аб'ёмамі даных, уважлівы да дэталяў і гатовы да руціннай працы (пры гэтым магчымасці выявіць свае творчыя здольнасці таксама будуць).
Веды нішы iGaming могуць стаць вашым плюсам, але не з“яўляюцца абавязковымі, калі вы гатовыя хутка вучыцца. Мы гатовы навучыць усяму таму, што ўмеем самі, дапамагчы разабрацца ў складаных рэчах і даць магчымасць хуткага росту. Калі ў нас здарыцца мэтч, гэта будзе ваша ўлюбёная праца. Сто адсоткаў.
Абавязкі:
- пошук інфармацыі па букмекерскіх канторах, аналіз іх пераваг і недахопаў;
- стварэнне старонак аглядаў букмекерскіх кантор і казіно на розных мовах і напаўненне іх тэхнічнай інфармацыяй па брэндах;
- ўменне апісаць бонусы ці іншую інфармацыю па брэндзе;
- праверка SEO-тэксту на наяўнасці памылак і актуальнасць інфармацыі;
- узаемадзеянне з іншымі аддзеламі (рэдакцыя, SEO, каманда продажаў, прадукт);
- вядзенне справаздачнасці.
Ад вас:
- ўменне працаваць у рэжыме шматзадачнасці і хуткага пераключэння кантэксту, гатоўнасць падтрымліваць вялікую колькасць адначасовых камунікацый;
- уседлівасць, увага да дэталяў і гатовасць працаваць з вялікімі аб'ёмамі даных;
- высокая самаарганізаванасць і ўменне працаваць аддалена;
- пісьменная беларуская і/ці руская мова і англійская ад B1. Любая іншая замежная мова стане вашым плюсам;
- жаданне вучыцца і дабівацца прагрэсу, нягледзячы ні на што;
- падрыхтоўка справаздачнасці і ўменне працы з лічбамі.
Для вас:
- работа ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы;
- магчымасць працаваць з самымі буйнымі сусветнымі рынкамі;
- магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды і адразу прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;
- адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
- вядома, стыльны мерч ад кампаніі на ваш дзень нараджэння;
- безумоўна, варыянты росту ўнутры кампаніі;
- індывідуальны графік (толькі для найлепшых);
- выдатны калектыў, які па жаданні можна не бачыць і працаваць аддалена;
- сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай Account Manager.
Таксама адкрытыя пазіцыі Junior Affiliate Manager, Senior Affiliate Manager і рэдактараў iGaming-раздзела на англійскай мове.