Усе навіны

Дзмітрый Лукашэнка пераабраны старшынёй «Прэзідэнцкага спартовага клуба»

Дзмітрый Лукашэнка застаўся на пасадзе старшыні дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартовы клуб».

Перавыбранне адбылося сёння, 21 траўня, на агульным зборы клуба ў Мінску.

Адзначым, што таксама быў абраны новы склад цэнтральнай рады. Упершыню ў яго ўвайшлі старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка і кіраўнік Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў.