Tribuna/Іншыя/Блогі/Дыктатары будуць выкарыстоўваць спорт для апраўдання сваіх злачынстваў – меркаванне заснавальніка «Трыбуны» наконт заявы МАК аб магчымым допуску беларусаў і расіян

Дыктатары будуць выкарыстоўваць спорт для апраўдання сваіх злачынстваў – меркаванне заснавальніка «Трыбуны» наконт заявы МАК аб магчымым допуску беларусаў і расіян

Прапаганда займаецца гэтым і цяпер.

Аўтар — Tribuna.com
29 студзеня 2023, 12:33
Дыктатары будуць выкарыстоўваць спорт для апраўдання сваіх злачынстваў – меркаванне заснавальніка «Трыбуны» наконт заявы МАК аб магчымым допуску беларусаў і расіян

25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў заяву, з якой вынікае, што арганізацыя ўсур'ёз разглядае магчымасць допуску беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў (няхай і з абмежаваннямі ў выглядзе нейтральнага статусу і гэтак далей). Гэта выклікала шмат крытыкі з боку тых прадстаўнікоў спорту, якія пакутуюць ад дзеянняў дыктатарскіх рэжымаў гэтых краін – украінцаў і беларусаў.

Так, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам, у якім у крытыкуючым тоне выказаўся пра Томаса Баха (кіраўнік МАК – Tribuna.com) і запрасіў яго ў Бахмут. Пазней, украінскі лідар даслаў лісты прэзідэнтам вядучых міжнародных спартыўных федэрацый наконт магчымага вяртання беларусаў і расіян.

Зусім не станоўча да ідэі МАК ставіцца кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Каментуючы прапанову арганізацыі, ён назваў яе «небяспечным прэцэдэнтам».

Хапае і шмат супрацьлегласцяў: напрыклад, пазіцыю МАК падтрымалі Еўрапейскія алімпійскія камітэты, але НАК Нарвегіі, які ўваходзіць у арганізацыю, выступае супраць вяртання Беларусі і Расіі. Парадокс, пасля якога абвінавачванні «Спартсменаў за Украіну» у падкантрольнасці Міжнароднага алімпійскага камітэту Расіі не падаюцца беспадстаўнымі.

Сваімі думкамі на тэму падзяліўся заснавальнік «Трыбуны» Дзмітрый Навоша:

– «Адхіленне з-за пашпарта не адпавядае каштоўнасцям», – кажа кіраўнік МАК Томас Бах, і прамацвае зараз ваду ідэяй «ну згуляюць пуціністы/лукашысты на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам, што тут такога».

Я раскажу вам, што. На прыкладзе, Сабаленка і лукашыстаў.

Перамога жыхаркі Штатаў Арыны Сабаленка (домам яна ва ўсіх інтэрв'ю называе Маямі) нават пад нейтральным сцягам – рэдкая нагода для самасцвярджэння людаедскай дыктатуры. Удалы акампанемент праклёнам і пагрозам у адрас тых, хто з дыктатурай змагаецца. Даважка да пра-ваеннай антыўкраінскай ўсіх прапагандысцкіх рэсурсах.

Думаю, МАК і Томас Бах дзейнічаюць з лепшых, ідэалістычных памкненняў. Выбухаў з Лазаны не чуваць, злачынствы дыктатур не змяшчаюцца ў галаву (і таму ігнаруюцца як не маюць дачынення да справы), вайна далёка на перыферыі іх свядомасці. Прапанова Зяленскага Баху зрабіць візіт у Бахмут – больш, чым каламбур. Гэта праўда дапамагло б кіраўніку МАК зразумець больш.

Спорт не проста «можа» выкарыстоўвацца расійскай і беларускай дыктатурамі для нармалізацыі ненармальнага, для апраўдання ранейшых злачынстваў і планавання новых. Ён БУДЗЕ для гэтага выкарыстоўвацца. Цяпер, калі дыктатурам тэрмінова патрэбныя хоць нейкія пацверджанні сваёй правасці, хоць нейкія поспехі, новыя рэсурсы мабілізацыі, ён БУДЗЕ ВЫКАРЫСТАНЫ ТОЛЬКІ ТАК, – напісаў Навоша ў сваім Telegram-канале, дадаўшы да допісу скрыншоты з рэакцыяй на перамогу Сабаленкі.

А таксама рэакцыі прапагандыстаў і звязаных з імі рэсурсаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты