Tribuna/Іншыя/Блогі/Украінскі журналіст выпусціў круты дабрачынны мерч. На прынт патрапіў беларускі ваяр

Украінскі журналіст выпусціў круты дабрачынны мерч. На прынт патрапіў беларускі ваяр

Як вам?

Аўтар — Mojše Kulbak
8 чэрвеня, 20:55
Украінскі журналіст выпусціў круты дабрачынны мерч. На прынт патрапіў беларускі ваяр

Украінскі спартыўны журналіст і каментатар Раман Бебех разам з Ютуб-каналам «Бамбардзір» выпусціў новы дабрачынны мерч.

На прынт патрапілі ўкраінскія ваяры – Яўген Грамадскі, Аліна Міхайлава, Сяргей Вялічка, а таксама футбаліст Раман Зазуля. Сярод герояў выявы з’явіўся і беларускі ваяр Янкі. Аўтар паведамляе, што ўсе згаданыя асобы асабіста падтрымалі праект.

У апісанні цішоткі пазначана: «100% прыбытку ад продажу футболак «Бамбардзіры» пойдзе ў фонд «Трыбуна Герояў», які падтрымлівае больш за дзвесце сем'яў футбольных фанатаў з усіх гарадоў Украіны, якія загінулі на вайне».

Набыць цішотку можна па спасылцы: https://militarynation.store/product/bombardyry_tshirt/

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты