Tribuna/Іншыя/Блогі/У Беластоку нагадалі пра беларускіх палітвязняў – калона з БЧБ-сцягамі праехала па вуліцах гораду

У Беластоку нагадалі пра беларускіх палітвязняў – калона з БЧБ-сцягамі праехала па вуліцах гораду

Пастаралася мясцовая дыяспара.

Аўтар — Pam-pam
9 чэрвеня, 19:51
У Беластоку нагадалі пра беларускіх палітвязняў – калона з БЧБ-сцягамі праехала па вуліцах гораду

Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізавала велапрабег у знак падтрымкі палітвязняў на радзіме.

Удзельнікі акцыі праехалі на роварах з БЧБ-сцягамі па цэнтральных вуліцах гораду, а затым расцягнулі транспаранты, на адным з якіх былі намаляваныя музыкі з гуртоў Nizkiz і Тоr band і фразай «Музыкі – не злачынцы».

Нагадаем, што ўвосень мінулага года лукашэнкаўскі суд г.Гомелю прысудзіў удзельнікаў рок-групы Tor Band да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Удзельнікам групы Nizkiz лукашэнкаўскі суд кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў 2,5 гады «хатняй хіміі».

Нагадала дыяспара і пра журналіста Анджэя Пачобута, які ўжо больш за тры гады знаходзіцца за кратамі.

«Сёння, мы беларусы Беластока вымушаныя знаходзяцца за мяжой, але пратэст нікуды не знік і не знікне, пакуль наша краіна не будзе вольнай, і ўсе палітвязні не выйдуць з турмы», – кажуць удзельнікі акцыі.

Яны таксама заклікалі памятаць пра палітвязняў, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем'ям!

Фота: тг БГМ

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты