Tribuna/Іншыя/Блогі/Чынушы самі здалі сувязі атлетаў з сілавікамі Лукашэнкі, а цяпер разам абураюцца нядопускамі на Гульні. Ці дапаможа гэты пафас?

Чынушы самі здалі сувязі атлетаў з сілавікамі Лукашэнкі, а цяпер разам абураюцца нядопускамі на Гульні. Ці дапаможа гэты пафас?

Раптам успомнілі пра справядлівасць і здаровы сэнс.

Аўтар — Pam-pam
23 чэрвеня 2024, 13:45
Чынушы самі здалі сувязі атлетаў з сілавікамі Лукашэнкі, а цяпер разам абураюцца нядопускамі на Гульні. Ці дапаможа гэты пафас?

Нарэшце Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў паведамляць, каго з беларускіх атлетаў дапусціць да Алімпіяды-2024. Пакуль апублічылі толькі адзін са спісаў (іх будзе некалькі), але ён вымусіў і спартсменаў, і лукашыстаў, якія кіруюць спортам у Беларусі, напружыцца. Пакуль складваецца такое ўражанне: атлеты, звязаныя з сілавікамі Лукашэнкі, да Гульняў не дапускаюцца (ніводнага ў спісе), у адрозненне ад тых, хто не мае такіх кантактаў. Магчыма, розныя «дынамаўцы», сябры спарткамітэтаў і іншых дыктатарскіх сілавых структур акажуцца ў наступных спісах, але сёння сітуацыя казыча нервы. Бо с носьбітамі формы ў лукашэнкаўскай сістэме звязаныя найлепшыя атлеты, лідары зборных, і ўсё – каб атрымаць дадатковыя заробкі і выслугу, але, як бачым, такі шлях мае і свае мінусы.

Чамусьці рэжымныя чынушы праігнаравалі папярэджанне МАК пра тое, што да Гульняў не дапусцяць тых, хто звязаны з сілавым блокам Лукашэнкі – і па завядзёнцы выклалі спісы, хто і дзе са спартсменаў, так мовіць, служыць, або хто ў якой сілавой структуры на кантракце.

Але, як звычайна, у лукашэнкаўскай сістэме няма звычкі прызнаваць уласныя памылкі, не кажучы ўжо пра выбачэнні. Мы нічога не чулі пра тое, каб камусьці з чынуш прыляцела за апублічванне адчувальнай інфармацыі для беларускага спорту – спісаў тых самых атлетаў-«сілавікоў». Хаця МАК адмыслова падзякаваў за тыя спісы – маўляў, яны былі вельмі карыснымі для камісіі AINERP, якая вывучае звесткі пра беларускіх спартсменаў, каб ацаніць іх на нейтральнасць.

Звычайна спартыўныя федэрацыі ў Беларусі мала цікавяцца пытаннямі справядлівасці, нармальнасці і гэтак далей. Тым больш там нічога не скажуць ні пра рэпрэсіі ў краіне, ні пра саўдзел лукашэнкаўскага рэжыму супраць Украіны. Але, пабачыўшы першы спіс адабраных у Парыж, у розных структурах кіравання белспортам адчулі, што для іх запахла смажаным, і пачалі абурана выступаць з пазіцый «здаровага сэнсу».

Першым захваляваўся алімпійскі камітэт Лукашэнак, які ўзначальвае не прызнаны міжнародным камітэтам старэйшы сын дыктатара Віктар. Вось некалькі цытат з вялікай заявы:

«НАК» выказвае здзіўленне наконт першага спісу».

«Неразуменне і абурэнне выклікаюць непразрыстыя падыходы і высновы так званай камісіі [МАК] па праверцы нейтральнага статусу спартсмена».

«Не дапушчаныя да ўдзелу тыя атлеты, якія паспяхова прайшлі праверкі, удзельнічалі ў кваліфікацыйных спаборніцтвах і змаглі выйграць ліцэнзіі».

«Апублікаваныя МАК спісы <...> не зацверджаныя беларускім бокам афіцыйна».

Натуральна, што на зацвярджэнне спісаў у Беларусі ніхто не будзе звяртаць увагі: хочаце – едзьце, а не – дык і не. Але недарэчна казаць, што МАК высунуў нейкія непразрыстыя патрабаванні. Яны былі апублікаваныя, з большага – зразумелыя. Толькі не да канца верылася, што іх наважацца даслоўна выконваць, бо занадта вялікая колькасць атлетаў трапляла пад удар.

На сёння выглядае, што камісія AINERP скрупулёзна ўлічыла патрабаванні МАК. Адсылкі да таго, што атлеты-«сілавікі» самі заваёўвалі ліцэнзіі, сведчаць толькі пра тое, што міжнародныя федэрацыі з нейкіх сваіх прычын (магчыма, праз сяброўскае стаўленне да беларускіх калег) таксама ігнаравалі рэкамендацыі МАК з разлікам, што пракаціць, што на кантракты атлетаў з лукашэнкаўскімі носьбітамі формы ніхто не стане ўсур'ёз звяртаць увагу. Таму сёння ёсць ад чаго хвалявацца.

Далей загаварыў лукашыст з Дагестана Алім Селімаў, які прызначаны ў Беларусі кіраваць федэрацыя барацьбы – менавіта яго каманда пакуль выглядае найбольш пацярпелай, бо першы спіс ад МАК быў пра барацьбу. У ім пакуль няма найбольш статусных спартсменаў, якія бралі ліцэнзіі, але маюць кантракты з лукашэнкаўскімі сілавікамі – у іх вагавых катэгорыях фігуруюць іншыя беларусы, якія не працаўладкаваныя ў мілітарысцкіх структурах (прынамсці, такая інфармацыя не апублічвалася). Вось што кажа Селімаў:

«МАК – гэта арганізацыя, дзе павінна быць справядлівасць... Аднак адбываецца зваротнае. Мы ашуканыя МАК».

«Патрабуем тлумачэнняў».

«Ёсць пэўныя патрабаванні МАК. Мы дакладна ім адпавядаем па ўсіх пунктах. Што не так? Гэтаму няма тлумачэння».

Селімаў бяссорамна хлусіць. Шмат хто з барцоў знаходзіцца на кантракце з лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі і тым самым парушае патрабаванні МАК. А можа, Селімаў не хлусіць, а проста не здольны зразумець, пра што ідзе гаворка. У пачатку гэтага года мы спрабавалі патлумачыць функцыянеру і яго калегам, што яны вельмі моцна рызыкуюць, выпраўляючы на чэмпіянат Еўропы барцоў-«сілавікоў», але, магчыма, нехта ўспрыняў тыя тлумачэнні за жарт.

Выказаўся і бос тэнеснай федэрацыі Сяргей Рутэнка, які на мінулым тыдні атрымаў нечаканы сюрпрыз у выглядзе адмовы Арыны Сабаленкі ехаль на Гульні, а яна ж лічылася адным з найвялікшых медальных спадзеваў. Замест выступлення за краіну Сабаленка чамусьці вырашыла адпачыць, здаецца, ні з кім не параіўшыся, бо цяпер чынуша чакае ад спартсменкі пісьмовых тлумачэнняў.

Падчас чакання Рутэнка паказушна абураецца і мяркуе пра іншых, арыентуючыся на сябе:

«Гэта поўнае глупства, недальнабачнасць».

«Прынялі рашэнне адных нашых рабят забаніць, а іншых дапусціць, а потым будуць сядзець і самі вырашаць гэтыя свае праблемы».

«Гэта цуцванг і цэйтнот: калі ты сам зайшоў у абсалютна дурную сітуацыю, а зараз трэба рабіць нейкія крокі, каб адтуль выйсці. Як яны вызначаць: хто нейтральны, а хто не? Яны самі сябе заганяюць у яшчэ больш горшую сітуацыю».

«Кагосьці пачынаюць дапускаць, а потым адразу крычаць, што ён быў недзе заўважаны, прысутнічаў на інаўгурацыі Лукашэнкі, але гэта законнае права грамадзяніна. Хтосьці з членаў МАК адмовіўся б ад такой працэдуры, калі б яго паклікалі?»

Права на меркаванне, права на выбар, права на свабоду сходаў, права на недатыкальнасць – вось гэта вядомыя дэмакратычныя правы. А вось права хадзіць на прыёмы да дыктатара – гэта выключна маральны выбар, які можа прывесці і да непрыемных наступстваў. Незразумела, чаму Рутэнка лічыць, што:

– адмовіцца ад лукашэнкаўскага запрашэння так складана;

– што ў МАК вельмі пераймаюцца праз сітуацыю з нядопускам спартсменаў-«сілавікоў» і толькі і думаюць, як з гэтым разабрацца. Магчыма, у МАК гэтай «праблемы» нават не заўважаюць.

Ну а пасля падключыўся галоўны «праўдалюб», яшчэ адзін зацяты лукашыст Уладзімір Шантаровіч, якія ўзначальвае зборную па веславанні на байдарках і каноэ. Здаецца, ён дык добра разумее, чаму і за што да Алімпіяды не дапушчаныя яго самыя моцныя спартсменкі:

«Гэта вар'яцтва, здзек».

«Крытэрыі, на якія яны абапіраюцца, – гэта дэзінфармацыя НАК і Міністэрства спорту Украіны».

«Сябруеш з прэзідэнтам (так Шантаровіч называе Лукашэнку – Tribuna.com), атрымліваў ордэны, медалі – усё».

«Рашэнне, якое вынес МАК – спартсмен не павінен быць ваеннаслужачым. Будзь то нават прапаршчык. Яны ўсё ўлавіць не могуць, значыць, ёсць нейкія падказкі. Значыць, ёсць нейкія нядобразычліўцы, іх мора проста».

Магчыма, недабразычліўцаў у найбольш адыёзных лукашыстаў сапраўды шмат, але каб атрымаць інфармацыю па кантрактах беларускіх спартсменаў з рэжымнымі сілавікамі, не трэба ствараць магутных агентурных сетак. Дастаткова было зайсці на сайты, дзе выкладалі склады зборных. Так што «нядобразычліўцаў» хапае і ўнутры сістэмы – і ніякай тут дэзінфармацыі.

Ну а так званы міністр па спорце Сяргей Кавальчук, які адказваў за рэпрэсіі атлетаў пасля выбараў-2020, пасля чаго пераключыўся на разбурэнне беларускага футболу, пакуль выступае без агеньчыку. Канешне, ён не разумее, чаму і за што, але верыць у лепшае:

«Наш спорт падвергнуты неабгрунтаваным санкцыям».

«Найбольш канкурэнтаздольныя прыбіраюцца».

«Наступяць часы, калі да кіраўніцтва сусветным спортам прыйдуць разважлівыя палітыкі, і мы вернемся ў звыклыя спаборніцтвы».

Здаецца, на прыход разважлівых палітыкаў да кіраўніцтва ў Беларусі Кавальчук не надта разлічвае.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты