Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларусам прагназуюць медалi на Алiмпiядзе: ёсць галоўны фаварыт i некалькi цвёрдых прэтэндэнтаў

Беларусам прагназуюць медалi на Алiмпiядзе: ёсць галоўны фаварыт i некалькi цвёрдых прэтэндэнтаў

Але антырэкорд усё роўна вельмi блiзкi.

24 ліпеня 2024, 09:00
Беларусам прагназуюць медалi на Алiмпiядзе: ёсць галоўны фаварыт i некалькi цвёрдых прэтэндэнтаў

У пятніцу, 26 ліпеня, у Парыжы пройдзе цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў. З Беларусi туда паедуць 17 спартсменаў, якія будуць выступаць як індывідуальныя нейтральныя атлеты (AIN). Гэта адна з умоў допуску на АГ у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года вядзе Расія супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

Напярэдадні Алімпіяды некалькі выданняў склалі прагнозы на вынiкi Гульняў. Аналітыкі агенцтва Gracenote, якое ўваходзіць у склад групы Nielsen, прадказалі перамогу ў медальным заліку камандзе ЗША, на другое месца паставiлi Кітай, на трэцяе – Вялікабрытанію.

Шанцы беларусаў на медалі ў асобных відах спорту аналітыкі Gracenote распісваць не сталі, сказаўшы, што «цяжка даць дакладную ацэнку тых атлетаў, хто прыме ўдзел у Гульнях у Парыжы, але не мае вынікаў у [квалiфiкацыйны] перыяд». Хаця шэраг атлетаў, якiя з Беларусi едуць на АГ, з 2023-га выступалi на сусветных спаборнiцтвах.

Няма беларусаў у ліку прызёраў АГ і на французскім Твітэр-акаўнце Le Comptoir du Sport, аўтар якога прагназуе выступленні спартсменаў на аснове іх вынікаў, паказаных у 2023-м. Медальны залік, па яго версіі, будзе выглядаць так.

Затое ёсць беларусы ў прагнозе Sports illustrated. Паводле гэтага выдання, сярэбраны медаль у скачках на батуце возьме чэмпіён АГ у Токіа Іван Літвіновіч (зроблена асобная пазнака, што гiмнаст дапушчаны да Алімпіяды, нягледзячы на падтрымку Лукашэнкi), а сярэбраны прызёр ЧС-2023 па таэквандо натуралiзаваны расiянiн Георгій Гурцыеў стане алімпійскім чэмпіёнам у катэгорыі да 58 кілаграм.

У букмекераў Літвіновіч – фаварыт батутных спаборніцтваў. Яго перамогу ацэньваюць каэфіцыентам 2,50. Праўда, кiтайскiя канкурэнты блiзка.

Яшчэ адзiн больш чым рэальны прэтэндэнт на медалi па букмекерскай версii – цяжкаатлет Яўген Цiханцоў. У яго катэгорыі да 102 кг ёсць відавочны фаварыт – прадстаўнік Кітая Лю Хуанхуа. А вось наступным пяці спартсменам, сярод якіх ёсць Цiханцоў, букмекеры даюць прыкладна роўныя шанцы на медалi.

Шанцы Гурцыева букмекеры ацэньваюць больш сцiпла, чым згаданы Sports illustrated. Але верагоднасць атрымаць медаль (тым больш у тхэквандо дзве бронзы) неблагая.

Прадказваецца высокi фiнiш акадэмiчнай вясляркi Таццяны Клімовіч, але на медаль шанцы ацэньваюцца нiзка.

З беларускiх плыўцоў самыя высокія шанцы, паводле версіі букмекераў, у Ільі Шымановіча на стометроўцы брасам. Але гэта таксама не медаль, а штосьцi ў раёне дастойнай барацьбы ў фiнале.

Анастасію Шкурдай у стометроўцы на спіне ацэньваюць дзясятай. А на 200 м яна ў топ-10 у букмекераў увогуле не трапiла, нягледзячы на бронзу ЧС-2024 на дыстанцыi.

Астатнiя беларускiя спартсмены цi маюць вельмi малыя шанцы на поспех, цi адсутнiчаюць у кацiроўках. Апошняе тычыцца абодвух барцоў – на катэгорыю Абубакара Хаслаханава ўвогуле не прымаюць стаўкi, а Магамедхабiба Кадзiмагамедава яшчэ няма ў афiцыйных спiсах удзельнiкаў АГ, таму, мабыць, i букмекеры не ўключылi яго ў свае расклады.

Такiм чынам, згодна з раскладамi, два медалi ўжо будуць поспехам для беларускiх атлетаў, а максiмум пры топ-шанцаваннi – гэта чатыры-пяць медалёў. Да Алімпіяды ў Парыжы найгоршым чынам у гэтым плане беларускія спартсмены выступiлi ў Токіа, дзе ўдалося заваяваць сем медалёў (адзін залаты і па тры сярэбраныя і бронзавыя). Праўда, тады краіну прадстаўляла 105 спартсменаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
Сёння, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
Учора, 17:30
1
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
Учора, 12:30
1
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
В «Витебске» 4-й главный тренер за неполные 8 месяцев – нового нашли на дне ЧБ (и это не самый очевидный выбор)
23 красавіка, 15:21
У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Усе пасты