Tribuna/Іншыя/Блогі/У Беларусi сустрэлі прызёраў АГ: Залаты ўcё ж атрымаў штосьцi залатое, стваральнiца лукашыстаў з батута казала пра чыстую душу

У Беларусi сустрэлі прызёраў АГ: Залаты ўcё ж атрымаў штосьцi залатое, стваральнiца лукашыстаў з батута казала пра чыстую душу

Канешне, куды ж без рэжымных чынушаў.

Аўтар — Pam-pam
У Беларусi сустрэлі прызёраў АГ: Залаты ўcё ж атрымаў штосьцi залатое, стваральнiца лукашыстаў з батута казала пра чыстую душу

2 i 3 жнiўня беларускiя спартсмены ў нейтральным статусе ўзялi тры медалi Алiмпiяды: спачатку было срэбра Вiялеты Бардзiлоўcкай i золата Iвана Лiтвiновiча ў скачках на батуце, потым – срэбра Яўгена Залатога ў акадэмiчным веславаннi.

А 10 жнiўня бронза дасталася цяжкаатлету Яўгену Цiханцову.

Усе чатыры спартсмены ўжо вярнуліся ў Беларусь. Канешне, рэжымнiкi скарысталiся нагодай для пiяру. Напрыклад, яшчэ ў самалёце падсанкцыйная «Белавiя» пачала вiншаваць Залатога, якi ляцеў другую частку шляху дадому – са Стамбула ў Мiнск. Спартсмен павінен быў ляцець эканом-класам, але авіякампанія перасадзiла ў бiзнес – а потым камандзiр уручыў (якi каламбур з прозвiшчам) залатую картку авiякампанii, якая дапаможа эканомiць на палётах.

Рэйс беларускага вясляра прыляцеў глыбока ўначы. I нават нейкiх «прыгнаных» заўзятараў заўважана не было – сустракаць прыехалі толькі рэжымныя чынушы і супрацоўнікі прапагандысцкіх СМІ. Ні сцягоў, ні плакатаў – сцiпла.

Спартсмен атрымаў шмат букетаў, сярод якіх была і скрынка з хрызантэмамі і алімпійскімі кольцамі.

Залаты раздаваў каментарыi, расказваючы, што пад час спаборніцтваў яго супернікі выбралі няверную тактыку, таму «ў канцы ім проста не хапіла сіл».

Падчас спаборніцтваў Залаты стаў бацькам – даведаўся пра гэта пасля чвэрцьфіналу. Так што адразу пасля прыезду вясляр адправіўся ў Брэст, каб забраць з радзільнага дома жонку Ксенію і сына Марка. Але i туды Залаты прыбыў з парыжскім медалём.

Ну а куды тут без дэсанта лукашыстаў? На выпiску прыехалi старшыня выканкама Лукашэнкi па Брэсту Сяргей Лабадзінскі, намстаршыні выканкама Лукашэнкi па Брэсцкай вобласці Вадзім Краўчук i iншыя iх «калегi». Атрымалася вось такое «святочнае» фота – але на камеры штосьцi нiчога большага за кветкi спартсмену з жонкай не падаравалi.

Днём пазней у Мінску прызямліўся самалёт з Бардзiлоўскай i Літвіновічам. Яны таксама атрымалі карты ад «Белавія». А на фота з гэтай нагоды ўстала i галоўны трэнер батутнай зборнай Ольга Уласава, якую дыктатарам прызнаваў нават дыктатар Лукашэнка.

Батутысты прыляцелі ў Мінск у дзённы час. Можа, i гэта паўплывала на тое, што, акрамя чынушаў, у аэрапорт прыехалі і людзі з плакатамі з фота медалістаў і іх трэнера. Канешне ж, без чырвона-зялёных колераў у такiх «сустракаючых» нiкуды.

Хаця абышлося без стракатасці. Магчыма, сiстэма падумала пра правiлы МАК для нейтральных атлетаў, якiя забараняююць асацыяцыi з рэжымнай сiмволiкай i пасля спаборнiцтваў (а на момант вяртання батутыстаў нават не скончылiся Гульнi). Сустрэча Літвіновіча тры гады таму пасля перамогі на АГ у Токіа была куды больш насычаная чырвонай зеленню.

Цяпер жа двухразовы чэмпіён раздаваў аўтографы і расказваў прапагандыстам, што «слёз шчасця» на гэты раз у яго не было. А ў фінале было перажыванне, бо «ўсялякае можа быць».

Бардзілоўская, для якой такая сустрэча ў навінку, расказала, што падчас спаборніцтваў адчувала ўпэўненасць у сваіх скачках, а вось у аэрапорце Мінска адчула няёмкасць і хваляванне.

Уласава ж дадала пафасу гэтаму дню. Рэжымнiца, якая ў свой час прыказала ўсёй сваёй зборнай стаць падпiсантамi за Лукашэнку, цяпер раптам заявiла, што вучыць сваіх спартсменаў, каб іх душа была ў «поўным [значэнні] гэтага слова добрай, чыстай» – i гэта важнейшае за вынiк.

Уласава таксама сказала, што проста хоча дадому, каб заняцца кветкамі, якія вырошчвае – маўляў, «зносіны з прыродай» яе «энергетычна насычаюць».

Апошнім у беларускую сталіцу вярнуўся Ціханцоў у кампаніі калегi па вiду Сюзаны Валадзько, якая на АГ заняла чацвёртае месца. Спартсмен дабіраўся ў Мінск начным рэйсам са Стамбула, і, як і ў выпадку з Залатым, сустракаць яго прыехалі ў асноўным лукашэнкаўцы.

Але былі і прадстаўнікі зборнай.

Букеты, якiмi акружылi Цiханцова, расцветкай яўна адсылалi да рэжымнага сцяга.

Бронзавы прызёр Парыжа падзякаваў за сустрэчу і распавёў, што ўжо плануе падрыхтоўку да АГ-2028, але спачатку яму трэба «падцягнуць здароўе». Што да выніку, Ціханцоў сказаў, што гэта «не супер», бо на трэніроўках ён узнімаў і больш, «але нармальна».

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты