Розныя мастакі напісалі партрэты вядомых беларускіх спартсменак. Як вам вынік?
Іх карціны каштуюць тысячы рублёў.
На мінулым тыдні рэжымны алімпійскі камітэт зладзіў імпрэзу да Дня маці. На ёй былі выстаўленыя дзесяць партрэтаў тытулаваных беларускіх спартсменак-маці. Ці пазнаеце ўсіх без падказкі?
На ўсякі выпадак пералічым усіх злева направа: Ванэса Каладзінская (дужанне), Кацярына Вандар’ева (тайскі бокс), Наталля Цылінская (веласпорт), Кацярына Карстэн (веславанне), Дар'я Домрачава (біятлон), Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка), Алена Бялова (фехтаванне), Ала Цупер (фрыстайл) і Марына Літвінчук (веславанне). З іх Цылінская, Карстэн, Чаркашына і Літвінчук з'яўляюцца падпісанткамі ў падтрымку рэпрэсій.
Некаторыя гераіні карцін наведалі мерапрыемства разам з дзецьмі, якія таксама паспрабавалі намаляваць сваіх мам. Вось так выглядае Цылінская ў выкананні сваіх дзяцей:
А вось так сваю маму намалявалі дзеці Цупер:
Усе партрэты пісалі розныя беларускія мастакі. Напрыклад, аўтар выявы Юліі Несцярэнкі – старшыня Беларускага саюза дызайнераў Сяргей Варкін:
А вось так выглядае сам мастак:
Варкін нарадзіўся ў 1983 годзе ў Чавусах Магілёўскай вобласці. У 2009-м скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З’яўляецца прадстаўніком сучаснага мастацтва. Піша ў стылі абстракцыянізма. Яго праца на фатаграфіі вышэй называецца «Кола 2». Набыць яе можна за 3100 беларускіх рублёў. Цікава, што першая частка «Кола» – адна з самых дарагіх у партфоліа аўтара (каштуе 8200 рублёў):
Яшчэ адна праца Варкіна ў стылі постмадэрнізму называецца «К-А» і ацэньваецца ў 8320 рублёў:
На партале artcenter.by самай дарагой працай, якую ўдалося прадаць мастаку, з’яўляецца «Фігурная кампазіцыя», якая сышла за 3828 рублёў:
А вось партрэт Ліцвінчук пісаў ужо іншы мастак – Васіль Зянько. Так выглядае яго праца зблізку:
А вось сам аўтар:
Мастак нарадзіўся ў 1977-м у Стоўбцах. Зянько з’яўляецца аўтарам і арганізатарам шматлікіх персанальных і групавых выставачных праектаў, якія праходзілі ў Аўстрыі, Беларусі, Польшчы, Расіі, Францыі. Яго карціны захоўваюцца ў многіх музеях Беларусі, у музеі сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Йорку, а таксама ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Францыі.
Фірмовым стылем Зянько, паводле мастацвазнаўцаў, лічыцца рэльефныя контуры, яркая каляровая гама, перапляценне ліній, якое стварае аб’ёмны арнамент. У 2019-м мастак выпусціў серыю тактыльных карцін для людзей з парушэннем зроку пад назвай «Свет на кончыках пальцаў»:
А гэтая «Асобы часу»:
На партале artcenter.by можна набыць некаторыя працы мастака, але не ўсе з іх будуць па кішэні сярэднестатыстычнаму беларусу. Сярод самых дарагіх карцін – «Раніца райскай птушкі» за 25 409 рублёў...
...і «Вернасць Акіко» (25 202 рублі):
На тым самым партале сярод прададзеных самай дарагой з'яўляецца «Душа лета» – 6530 рублёў: