Tribuna/Іншыя/Блогі/Бацька Туміловіча хацеў забіць сябе, а ў Домрачавай трагічна памёр, калі дома нікога не было

Бацька Туміловіча хацеў забіць сябе, а ў Домрачавай трагічна памёр, калі дома нікога не было

Працягваем расказваць пра сем'і, у якіх гадаваліся зоркі белспорту.

19 лістапада 2024, 12:04
Бацька Туміловіча хацеў забіць сябе, а ў Домрачавай трагічна памёр, калі дома нікога не было

Трэцяя частка нашага апавядання пра тых, хто дапамагаў выбітным беларускім спартоўцам рабіць першыя крокі.

Генадзь Туміловіч

Былы брамнік нарадзіўся ў Мінску. Жыў па адрасе Багдановіча, 70. У дзяцінстве займаўся шахматамі і хадзіў у музычную школу, дзе граў на акардэоне. У футбол, паводле ўласных успамінаў, патрапіў выпадкова: ішоў міма поля, дзе быў трэнінг, і папрасіўся ў ім паўдзельнічаць.

Пра маму вядома няшмат. Туміловіч казаў, што яна займалася валейболам і дагэтуль жыве ў Мінску. У прафесійным футболе ён аказаўся у тым ліку дзякуючы ёй. Мама Генадзя сябравала з жонкай Юрыя Пышніка Ірынай, якія жылі ў суседнім доме. Аднойчы яна сустрэла Пышніка і той паведаміў, што кліча Генадзя ў спецклас РУАРу. Хлопчык спачатку не паверыў, але на трэнінг пайшоў. Сам Туміловіч пазней прызнаваўся, што калі б не запрашэнне Пышніка, то, хутчэй за ўсё, пайшоў шляхам бацькі Анатоля.

А бацька працаваў аўтаслесарам. «У мяне бацька з лайна ляпіў цукеркі. Рукамі і дамкратам выраўноўваў машыны, якія былі ў смятку», – распавядаў Генадзь. Нядаўна Туміловіч расказваў, што калі ён быў малым, бацька спрабаваў скончыць з сабой – перарэзаў брытвай горла. Тады родны брат будучага брамніка заявіў, што гэта Генадзь вінаваты ў спробе суіцыду бацькі, маўляў, гэта здарылася пасля бацькоўскага сходу, дзе будучага брамніка зборнай «прыстойна папаласкалі». Туміловіч прызнаваўся, што пасля таго выпадку яго «моцна накрыла». Тым не менш Анатоль Туміловіч выжыў і пражыў да 1999 году.

Дар’я Домрачава

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка нарадзілася ў Мінску ў сям’і архітэктараў. Калі дачцэ было чатыры, сям’я пераехала ў расійскі горад Нягань, які на той момант будаваўся. Практычна ўсё дзяцінства дзяўчынкі прайшло ў Югры, дзе яна і пачала захапляцца лыжамі. Мама Ларыса расказвала, што спрабавала адгаварыць дачку ад спорту, маўляў, будзе не жаночая фігура, але дачка не паддалася.

Дар’я Домрачава

Бацька Домрачавай Уладзімір галоўных поспехаў дачкі не ўбачыў. У 2004-м жонка разам з дзецьмі Мікітам і Дашай з’ехала ў Маскву, дзе пачала ўласны бізнес. Бацька біятланісткі Уладзімір застаўся ў Нягані і працягнуў працу архітэктарам. Там у яго здарыўся сардэчны прыступ. У той момант у хаце ён знаходзіўся адзін, таму дапамагчы не было каму. Уладзімір памёр, калі яму было 54 гады. Пахаваны ён на сямейных могілках у Міханавічах.

Пасля смерці мужа Ларыса выйшла замуж другі раз. Яе выбраннікам стаў вядомы беларускі архітэктар Барыс Школьнікаў.

Старэйшы брат Домрачавай Мікіта таксама архітэктар. Ён асабіста праектаваў дом для сястры і яе мужа Уле-Эйнара Б’ёрндалена ў Мінску. У 2020-м годзе яго затрымалі і жорстка збілі сілавікі Лукашэнкі.

Вікторыя Азаранка

Тэнісістка нарадзілася ў Мінску ў сям’і інструктара па кіраванню аўтамабілем Фёдара Міхайлавіча і яго жонкі Алы Валянцінаўны, якая працавала метадыстам у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. Менавіта маці прылучала маленькую Віку да тэнісу.

«Мама ўвесь час брала мяне з сабой на працу, і ў адзін цудоўны дзень дала мне ракетку і пачала са мной гуляць. Гульня захапіла мяне амаль адразу і даволі хутка я захацела стаць прафесійнай тэнісісткай», – распавядала Азаранка.

Вікторыя Азаранка

Праз складанае фінансавае становішча бацькі Вікторыі не маглі суправаджаць дачку на кожным турніры. Таму з 10 гадоў юная тэнісістка ездзіла на спаборніцтвы адна. Калі ж маці выбіралася разам з ёй, то ўключаўся рэжым эканоміі: яны спалі з дачкой на адным ложку, харчаваліся тым, што Азаранка-старэйшая брала з сабой з Мінска. А яшчэ ў маці быў спосаб стымуляваць дачку да поспехаў – шакаладкамі пасля ўдалых матчаў або паходамі ў кафэ.

Андрэй і Сяргей Касціцыны

Браты нарадзіліся ў Наваполацку. Бацьку завуць Алег, маму – Алена. Любоў да хакея прывіў бацька, які аддаў братоў на секцыю. Алег Касціцын сам гуляў і ў сезоне-1990/91 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату БССР у складзе «Хіміка», які ў той год выйграў першынства рэспублікі.

Цікава, што ў дзяцінстве Сяргей хацеў стаць брамнікам, але перашкодзіў выпадак. Неяк яны з бацькам і братам пайшлі на пляцоўку, і Андрэй зарадзіў Сяргею шайбай у пераноссе. «Здорава тады малодшаму дасталася: ірваная рана, кроў хвошча пры кожным выдыху. Я яго хутка на рукі, выклікалі «хуткую», завезлі ў шпіталь, зашылі», – распавядаў бацька, які пасля гэтага выпадку забараніў малодшаму станавіцца ў браму.

Аляксандр і Андрэй Багдановіч

Браты правялі дзяцінства ў пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Да спорту іх далучала маці, якая працавала інструктарам-метадыстам па фізічнай культуры на мясцовым шклозаводзе. А вось у веславанне старэйшы прыйшоў дзякуючы бацьку Віктару. Мужчына аднойчы ўзяў старэйшага Аляксандра на рыбалку, дзе быў яго сябар разам з сынам, які ўжо хадзіў у секцыю. Ён расказаў Аляксандру пра гэты спорт, а той загарэўся.

Аляксандр і Андрэй Багдановіч

Андрэй вырашыў заняцца веславаннем, уразіўшыся выступам брата спаборніцтвах – той падчас гонкі выскачыў на бераг, каб выліць ваду з лодкі, аднак усё адно перамог. Тую гонку Андрэй глядзеў разам з маці, а пасля да іх падышоў трэнер і запрасіў малодшага ў секцыю. Мама не пярэчыла.

Арцём Каралёк

Гандбаліст нарадзіўся 20 лютага 1996 года ў Гродне і да шасці гадоў жыў у абласным цэнтры, пакуль бацькі не пераехалі ў аграгарадок Верцялішкі Гродзенскага раёна. Бацьку гандбаліста завуць Сяргей, а маці – Аксанай.

Арцём Каралёк

У дзяцінстве сям’я жыла даволі бедна. У хаце не было душа і асабліва зімой даводзілася шмат працаваць: калоць дровы, насіць ваду. Каралёк расказваў, што бацькі шмат працавалі і нічога не забаранялі. Зарплаты ў іх былі невялікія: напрыклад, бацька атрымліваў каля 150 долараў.

Калі Арцёма запрасілі ў гандбольны спецклас, маці была супраць, але бацька падтрымаў. Зрабіўшы кар'еры, гандбаліст аддзячыў бацькам – за свой кошт зрабіў капітальны рамонт дома і настаяў, каб яны не працавалі.

Андрэй Арлоўскі

Будучая зорка адзінаборстваў нарадзілася ў Бабруйску. Бацька Валерый быў афіцэрам савецкай арміі, маці – інжынеркай. Частку дзяцінства Андрэй Арлоўскі правёў у Венгрыі, дзе служыў бацька. Мужчына сышоў з сям'і, калі сыну было каля 13 гадоў, хлопчык застаўся з маці. Выхоўваць яго дапамагалі бабуля і дзядуля.

Арлоўскі расказваў, што ў 90-х яго маці спрабавала займацца бізнесам. Аднак, паводле яго слоў, партнёры страцілі ўсе грошы, а маці давялося разлічвацца з даўгамі. Праз гэта сям'я жыла вельмі сціпла. Напрыклад, Андрэй два гады хадзіў у адных джынсах і куртцы. Зрэшты, гэтая сітуацыя матывавала ўпарта працаваць і імкнуцца да поспеху.

Маці Арлоўскага дагэтуль жыве ў Беларусі. Яна часам прыязджае ў госці да сына ў ЗША. Сам Андрэй апошні раз быў на Радзіме ў 2021-м – на пахаванні дзядулі.

Чынгіз Алазаў

Баец нарадзіўся ў грузінскім горадзе Гардабані, што на мяжы з Азербайджанам. Але менавіта Азербайджан ён лічыць Радзімай. Калі Чынгізу быў год, сям’я пераехала ў Мінск. Бацька Аяз раней займаўся бізнесам, а маці Мінара была хатняй гаспадыняй.

У тайскі бокс 9-гадовага хлопца прывёў бацька. Цікава, што сям’ю Алазавых пазбаўлялі беларускага грамадзянства. Як расказваў сам Чынгіз, першыя дакументы яны атрымалі, як аказалася, у махляроў. Сям’я Алазавых нават карысталася «карычневым» пашпартам для асоб без грамадзянства. Аднак праз час гэтае пытанне ўдалося ўладзіць.

Юлія Несцярэнка

Бацькі будучай алімпійскай чэмпіёнкі пазнаёміліся ў БНТУ, дзе абодва вучыліся. Бацька Віктар Барцэвіч родам з вёскі пад Слуцкам, а маці Тамара з Кобрына. Віктар скончыў школу са срэбным медалём і добра паспяваў у ВНУ. Таксама ён захапляўся спортам, асабліва любіў гуляць у валейбол. Да спорту ён далучыў абеіх дачок (у Юліі ёсць старэйшая сястра Алена) і жонку. Сям’я часта выбіралася ў лес на лыжах або ў басейн, а таксама не раз выступала ў конкурсах «Тата, мама, я – спартыўная сям’я».

Віктар працаваў начальнікам службы міжнародных аўтамабільных перавозак на памежным пераходзе ў Казловічах. На ​​такой пасадзе ў мужчыны былі магчымасці зарабіць на хабарах, аднак спартсменка расказвала, што ён быў вельмі прыстойным чалавекам і ніколі не пераступаў праз свае прынцыпы.

Аднак Віктар Барцэвіч памёр ва ўзросце 42 гадоў. У мужчыны спынілася сэрца проста на валейбольнай пляцоўцы. Юліі на той момант было ўсяго 14. Смерць мужа вельмі цяжка перажывала маці Несцярэнкі. Тым не менш Тамара Пятроўна дала рады. Яна таксама працавала на памежным пераходзе ў Казловічах, але дыспетчарам у транспартным аддзеле. Пасля смерці мужа маці пагадзілася аддаць Юлію ў мінскі РВАР. Праз гады Тамара Пятроўна вазіла ўсіх сваіх калег па працы ў абедзенны перапынак да сябе дадому, каб паказаць алімпійскі медаль дачкі.

Андрэй Арамнаў

Карані алімпійскага чэмпіёна варта шукаць на Урале. Яго дзед па бацькоўскай лініі ў пошуках лепшага жыцця пераехаў разам з жонкай і дзецьмі ў Беларусь. У выніку сям'я апынулася ў Барысаве. Менавіта на Урале бацька цяжкаатлета Мікалай сустрэў Тамару Сапожнікаву – будучую жонку і маму Андрэя. Пара таксама вырашыла жыць у Беларусі.

Арамнаў расказваў, што ў дзяцінстве жыў з бацькамі і старэйшым братам у невялікай двушцы на 30 «квадратаў» з пячным ацяпленнем. Мама пасля пераезду ў новую краіну працавала на Барысаўскім мясакамбінаце, а потым перайшла на завод медпрэпаратаў, дзе працуе дагэтуль.

Бацька Андрэя займаўся будаўніцтвам. Праз праблемы з працоўнымі месцамі ў Барысаве яму часта даводзілася змяняць працоўныя месцы. Бацькі Арамнава не стала, калі малодшаму сыну было 14.

Віталь Шчэрба

Шасціразовы алімпійскі чэмпіён нарадзіўся ў Мінску. Яго маці Валянціна і бацька Венедыкт займаліся акрабатыкай. У гімнастыку сын акрабатаў патрапіў выпадкова. Калі Віталю было шэсць, маці прывяла яго ў «Працоўныя рэзервы», дзе займалася сама. Увагу хлопчыка прыцягнулі гімнастычныя снарады, а маленькага Шчэрбу заўважыў Леанід Выдрыцкі, яго першы трэнер.

Бацькі Віталя развяліся, калі таму было тры. Паводле яго слоў, бацька ўхіліўся ад выхавання, а мама вельмі была занятая на працы. Таму асноўнае выхаванне будучы чэмпіён атрымліваў у гімнастычнай зале і на вуліцы.

Маці Віталя пасля школы скончыла інстытута фізкультуры, заваёўвала медалі па акрабатыцы на чэмпіянаце БССР. Аднак у спорце пасля ўніверсітэта не засталася – больш за 30 гадоў адпрацавала выхавацелькай у дзіцячым садку. Валянціна Мікалаеўна расказвала, што таксама мае дачыненне да алімпійскіх поспехаў сына. Паводле яе слоў, менавіта яна вучыла маладога Віталя асновам гімнастыкі.

Віталь Шчэрба

Маці Шчэрбы, у адрозненне ад сына, які яшчэ на пачатку 1990-х пераехаў у ЗША, працягвае жыць у Беларусі. З Віталём яна мае добрыя зносіны – часта прылятае да яго ў ЗША, каб паняньчыцца з унукамі, а яшчэ разбівае градкі на ўчастку ля дома.

А яшчэ ў Валянціны Мікалаеўны незвычайная палітычная пазіцыя. Пасля пачатку вайны жанчына ўстала на бок Украіны, але пры гэтым не адмаўляецца ад падтрымкі Лукашэнкі, рэжым якога суўдзельнічае ў агрэсіі.

Анастасія і Уладзімір Верамеенка

Баскетбол у сям’і Верамеенка – гэта спадчыннае. Бацькі Насты і Уладзіміра – Людміла і Уладзімір – калісьці самі прафесійна гулялі ў баскетбол у чэмпіянаце СССР.

Маці ў дзяцінстве спрабавала сябе ў розных секцыях, пакуль на спартыўнай гімнастыцы яе праз рост не адправілі ў баскетбол. Дзяўчынцы там спадабалася. Скончыўшы школу, Людміла пайшла вучыцца ў Гомельскі педагагічны ўніверсітэт, працавала трэнерам па размеркаванні ў Светлагорску, гуляла за гомельскі «Промень» і зборную Краснадарскага краю ў першай лізе чэмпіянату СССР. А потым вярнулася дадому і пазнаёмілася з будучыняй мужам.

Уладзімір мае ўкраінскае паходжанне – ён з-пад Запарожжа. Служыў у ГДР і гуляў за Групу савецкіх войскаў у Германіі на першынстве БССР, а потым прыехаў у Гомель выступаць за «Сож». Вось як іх першую сустрэчу апісвала Людміла:

«Помню, прыйшла ў залу на трэнінг пагаварыць з дзяўчынкамі. Стаім, размаўляем, а ў гэты час па балконе ідзе мужчынская каманда. Дзяўчынкі паказваюць на балкон, кажуць: «А ў нас тут новенькі з’явіўся – Валодзя Верамеенка». Паглядзела на яго і вымавіла: «Вось гэта кракадзіл!» У яго тады была вялізная барада. Рыдлёўка! Спачатку ён мне не спадабаўся, аднак потым нешта падкупіла. Бачна і тое, што Валодзя па жыцці вельмі добры сумленны чалавек. Неўзабаве мужчынская і жаночая каманды з Гомеля разам паехалі на турнір «Бранскі партызан», і пасля гэтага мы пачалі сустракацца».

У траўні 1984-га распісаліся, а ў ліпені нарадзіўся Уладзімір. Па ўспамінах мамы, грошы ў баскетболе ў той час плацілі невялікія, таму бацьку прыходзілася падзарабляць – ездзіць вахтавіком на Поўнач.

Анастасія нарадзілася ў 1987 годзе ў эстонскім горадзе Кохта-Ярвэ. Нараджаць туды Людміла накіравалася праз аварыю на ЧАЭС.

Цяпер бацькі Верамеенак жывуць у невялікім пасёлку Чонкі ў Гомельскай вобласці, дзе дзеці пабудавалі ім дом з більярдавым пакоем і спартзалай.

Аляксандра Герасіменя

Аляксандра гадавалася ў спартыўнай сям’і. Мама Аксана Мікалаеўна займалася мнагабор’ем, а бацька Віктар Іванавіч меў поспехі ў трайным скачку – быў майстрам спорту міжнароднага класа. У свой час ледзь не патрапіў у ростар зборнай СССР на маскоўскую Алімпіяду, але ўсе планы зблытала траўма.

Мама расказвала, што Аляксандру прывучалі да спорту, як толькі яна пачала хадзіць – недзе з года, а плаваць яна пачала ўвогуле з трох месяцаў. Таксама Аксана Мікалаеўна казала, што ў дзяцінстве кожны месяц фіксавала нарматывы дачкі: скачкі ў даўжыню, у вышыню. Але ў лёгкую атлетыку маленькую Сашу, здаецца, не надта цягнула. У пятым класе яна сама прыйшла ў ДзЮСШ алімпійскага рэзерву па плаванні.

Аляксандра Герасіменя

Іншыя пасты карыстальніка

Сабаленка ўмее ў футбол і нават мае напарніка ў камандзе: жанглюе, эфектна бегае, а вось б'е небяспечна
Сёння, 12:00
Бразілец, які пешкі і з пузікам разрываў за «Віцебск», цяпер жыве ў Літве: трэнуе дзяцей, скінуў 20 кг, завязаў з алкашкай
Сёння, 06:00
У Лукашэнкі куча рэзідэнцый – пры ніх ёсць тэнісныя корты, лыжаролерная траса і нават лядовы палац
Учора, 20:00
Трэнер, які быў лузерам з «Мінскам», выйграў Кубак Расіі. Вось як гэта ў яго атрымалася
17 сакавіка, 14:19
1
Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп
17 сакавіка, 08:00
Паглядзелі, як мяняўся лагатып чэмпіянату Беларусі па футболе – на першых версіях быў бел-чырвона-белы сцяг
16 сакавіка, 14:18
А вы ведалі, што суддзя, які даў правесці замены «Іслачы» з «Нёманам», інтэлектуал? Мае два чырвоныя дыпломы, ездзіў на шоу «Самы разумны»
16 сакавіка, 12:41
Жонку Глеба-малодшага даймалі пытаннямі пра дзяцей, якіх усё не было. І вось, зацяжараўшы пад 40, яна дала «дарадцам» адлуп
15 сакавіка, 18:00
Што, Гутар у 30+ мог перайсці ў «Аякс»?! Выглядае, гэта не проста байка ад сябра
14 сакавіка, 12:00
После первых матчей сезона тренеры и игроки в Беларуси разнесли поля – вопросы даже к газону, которому нет и 5 лет
13 сакавіка, 12:00
Чым беларускія дзеці адрозніваюцца ад польскіх? Расказвае трэнер з Баранавічаў, які адкрыў клуб у Варшаве
13 сакавіка, 02:52
Чьи клиенты зашли в топ-клубы Беларуси зимой: «Макслайну» помогал Гайдук, «Неману» – пожизненно забаненный
12 сакавіка, 06:54
Клуб з польскага Д2, які зімой не змог заявіць Садоўскага, паехаў на выезд з 14 гульцамі – адыграліся з 0:2, выпусціўшы ў поле брамніка
10 сакавіка, 11:56
Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
10 сакавіка, 10:04
«Сэрца» з поту, падводка да рэкламы, верш пра «лоўкіх у сексе» – не ўсе дзіўныя віншаванкі белспорту на 8 сакавіка
9 сакавіка, 06:00
У белгандболе шмат навін з Еўропы: трафей у Італіі па зняцці з паўзы, драма са зборнікамі за плэй-оф ЛЧ
8 сакавіка, 12:50
БАТЭ ўзяў афрыканца, які ўцёк з папярэдняга клубу: умее прыгожа забіваць і па-руску, але не скончыў школу
6 сакавіка, 12:00
«Дынама» прысвяціла матч садыстам: шоу рабіў атрад, які забіў Тарайкоўскага, знайшлі фаната, чые калегі збівалі гульца клуба
6 сакавіка, 04:00
1
Что теперь с легионерами «Крумкачоў» из Д1: далекая Азия, тренерство в сборной, отъезд из Украины и игра у оккупантов
5 сакавіка, 12:02
Беларус, які юнаком узяў пашпарт Расіі і гуляў за яе зборныя, стаў там непатрэбны і ў 27 вярнуўся на Радзіму – спатрэбіўся БАТЭ
4 сакавіка, 19:00
Усе пасты