Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларусь згуляе са зборнай, якой адгружала шасцёрку, але рана цешыцца – у 2024-м былi ў 1/4 топ-турнiру, кiпер прабачаў Раналду

Беларусь згуляе са зборнай, якой адгружала шасцёрку, але рана цешыцца – у 2024-м былi ў 1/4 топ-турнiру, кiпер прабачаў Раналду

Ветэран адолеў рак i вярнуўся.

Аўтар — Alex Zagorski
Беларусь згуляе са зборнай, якой адгружала шасцёрку, але рана цешыцца – у 2024-м былi ў 1/4 топ-турнiру, кiпер прабачаў Раналду

Да восенi 2025-га ў зборнай Беларусi па футболе не будзе афiцыйных матчаў – таму што яна трапiла ў групу толькi з чатырох каманд у адборы да ЧС-2026.

Таму патрэбныя «таварнякi», i напярэдаднi АБФФ абвясціла першы: 20 сакавіка 2025-га на выездзе ў Душанбэ адбудзецца гульня з Таджыкістанам. 10 гадоў таму з iм ужо гулялi ў Барысаве – i 4 верасня 2014 года Беларуcь першы i пакуль апошнi раз забiла шэсць мячоў за адну сустрэчу, прапусцiўшы толькi аднойчы.

Але цяпер каманды выглядаюць значна блiжэйшымi адна да адной па ўзроўнi – пакуль Беларусь падала, Таджыкiстан вырас у рэйтынгу ФIФА. Раскажам пра будучых супернiкаў больш падрабязна.

Найлепшы час у гiсторыi прыйшоў зусiм нядаўна з трэнерам з Германii

Цяпер Таджыкістан займае 104-е месца ў рэйтынгу ФІФА (Беларусь 98-я), а раней у гэтым годзе дасягаў найвышэйшай у сваёй гiсторыi 99-й пазiцыi. Дайсцi да яе дапамог Петар Шэгрт – этнiчны харват, якi яшчэ ў дзяцiнстве пераехаў у Германiю. 58-гадовы коўч таксама вядомы пад мянушкай «Эйнштэйн» праз знешнасць. У 2010-х ён працаваў са зборнымi Афганiстана i Мальдываў, а ў пачатку 2022-га ўзначалiў новую азiяцкую каманду.

Летам 2022-га Шэгрт вывеў Таджыкістан на першы ў яе гiсторыi Кубак Азii (з 2019-га ён быў пашыраны з 16 да 24 каманд). Для поспеху ў заключным раўндзе адбору хапiла перамог над М’янмай (4:0) ды Сiнгапурам (1:0). Далей каманда харвацкага немца яшчэ i выйграла таварыскi Кубак караля Тайланда – той самы, куды Iгар Крывушэнка вазiў калiсьцi зборную беларускiх клубаў.

У канцы 2023-га Таджыкiстан нядрэнна пачаў адбор на ЧС-2026: згуляў унiчыю з Iарданiяй (1:1) ды разграмiў Пакiстан (6:1). А ў пачатку 2024-га нарэшце адбыўся Кубак Азii – i там каманда Шэгрта выйшла з групы: спачатку згуляла ўнiчыю з Кiтаем (0:0), потым мінімальна саступіла моцнаму Катару (0:1), а ў заключнай гульні на 92-й хвіліне вырвала перамогу над Ліванам (2:1) і пайшла радавацца з заўзятарамi.

Але i гэта было не ўсё – у 1/8 фiнала Таджыкістан прайшоў фаварытаў з ААЭ, якiя спачатку ледзь зрабiлi лiк 1:1 на 90+5-й хвiлiне, але затым ўсё роўна саступiлi ў серыi пенальцi (ВІДЭА). Толькi ў чвэрцьфiнале Таджыкiстан вылецеў, саступiўшы 0:1 Iарданii. Але заняў згаданы 99-ы радок у рэйтынгу ФIФА ды мог потым казаць, што прайграў толькi фiналiстам турнiру – у матчы за золата гулялi як раз Катар i Iарданiя (першы выйграў 3:1).

Адразу пасля турнiру ў Шэгрта скончыўся кантракт – i ў Таджыкiстане не змаглi дамовiцца на падоўжанне. Новым трэнерам зборнай стаў 54-гадовы экс-гулец зборнай Грузіі Гела Шэкіладзэ. З iм каманда прайграла ключавы матч адбора на ЧС-2026 з усё той жа Iарданiяй 0:3 i скончыла шлях.

У складзе старыя знаёмыя, найлепшы бамбардзір, які перамог рак, і брамнік, якi раззлаваў Раналду

Трансферны кошт зборнай Таджыкiстана партал Transferarkt ацэньвае ў 9 млн еўра. Беларуская каманда не так каб нашмат даражэйшая – 12,9 млн. Фарміруюць зборную Таджыкістана ў асноўным гульцы чэмпіянату краiны, шмат iх з мясцовага гранда «Істыклола», які 10 гадоў запар перамагае ў чэмпіянаце.

У складзе ёсць і гульцы з досведам у белклубах – праўда, у дваiх з iх ён мiнiмальны. 28-гадовы апорны паўабаронца Амірбек Джурабаеў у пачатку 2015-га заязджаў у «Шахцёр» – гулец тады праявiў настойлiвасць i сам адсылаў галоўнаму трэнеру каманды Сяргею Бароўскаму вiдэанарэзкi сваёй гульнi. Гэта дапамагло атрымаць кантракт, але нiводнага матча за «гарнякоў» так i не згуляў i летам таго ж года пакiнуў каманду. Наступнай зiмой Джурабаеў не прайшоў прагляд у «Белшыне», якая будавала «дутыя» планы, i канчаткова пакiнуў Беларусь.

22-гадовы Рустам Саіраў прыязджаў на прагляд у БАТЭ перад сезонам-2022 як другi бамбардзір чэмпіянату Таджыкістана, адзначыўся голам у таварняку са «Слуцкам», але ў выніку не змог уразіць трэнерскі штаб барысаўчан і вярнуўся на Радзіму.

Матчы ў ЧБ з таджыкiстанскай каманды ёсць на рахунку толькi ў Шахрома Саміева. 23-гадовы форвард пасля расставання з малдоўскiм «Шэрыфам» летам 2021-га далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ». Згуляўшы 13 матчаў у ЧБ пры трох галах, летам 2022-га ён сышоў у «Іслач», дзе за 9 матчаў прыбавіў у статыстыку 1+1. Пасля сезона форвард вярнуўся ў Малдову, а цяпер гуляе ў чэмпіянаце Узбекістана за «Андыжан».

Самы дарагі гулец зборнай Таджыкістана – 26-гадовы брамнік расійскага «Растова» Рустам Яцімаў (1,5 млн еўра). Нядаўна ён трапiў у навiны, ударыўшы па галаве супернiка ў таварыскім матчы з Афганістанам 19 лістапада. На поле пайшла бойка, Яцiмава выдалiлi, але гэта не перашкодзiла Таджыкістану перамагчы 3:1.

А ў кастрычнiку 2023-га Яцімаў напружыў самога Крышціяну Раналду. Здарылася гэта падчас матчу супраць «Аль-Насра» у азіяцкай Лізе чэмпіёнаў, брамнік тады выступаў за «Істыклол». Партугалец быў незадаволены, што Яцімаў доўга не ўводзіў мяч у гульню, а таджыкiстанец не збянтэжыўся і выказаў «пару ласкавых» у адказ. Пазней Крышціяну папрасіў прабачэння, гульцы абняліся. Фота з легендай цяпер замацаванае ў Instagram-профілі брамніка.

Таксама ў складзе зборнай Таджыкістана звяртае на сябе ўвагу 34-гадовы нападнік Манучэхр Джалілаў – найлепшы бамбардзір у гісторыі нацыянальнай каманды з 20 галамі. Такі ж колькасны рэкорд трымае ў беларускай камандзе Максім Рамашчанка.

У 2023 годзе ў рэкардсмена Таджыкістана выявілі анкалогію. Партнёры падтрымлівалі Джалілава, а ён завітаў на падрыхтавальны кэмп перад Кубкам Азіі.

Джалiлаў прайшоў курс лячэння ў Расіі, адолеў хваробу і нядаўна вярнуўся ў склад зборнай – выйшаў на замену ў таварыскім матчы з Непалам (4:0) 11 лістапада.

А на Кубку Азіі згуляў адзін з трох братоў футбалiста – 31-гадовы нападнік Алішэр Джалілаў. Агулам за зборную Таджыкістана ён правёў 29 матчаў, у якіх адзначыўся 7 галамі.

Алiшэр Джалiлаў дзелiць другое месца па кошце сярод гульцоў цяперашняй зборнай Таджыкістана. У тыя ж 700 тысяч еўра ацэньваецца яшчэ 26-гадовы цэнтральны абаронца Заір Джурабоеў з узбецкага «Нефтчы».

Іншыя пасты карыстальніка

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Усе пасты