Tribuna/Іншыя/Блогі/7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту

7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту

Ад кранальных драм да шалёных камедый.

Аўтар — Paval
3 студзеня, 16:58
7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту

Cool Runnings («Стромкія віражы»)

Ямайцы і бабслей – здаецца, рэчы несумяшчальныя? Але не для герояў гэтага фільма! Вясёлая і натхняльная гісторыя пра каманду, якая, насуперак усяму, трапіла на Зімовую Алімпіяду-1988. Гумар, сяброўства і вялікая мара – усё ў адным фільме. Стужка заснавана на рэальных падзеях. 

Eddie the Eagle («Эдзі «Арол»)

Стужка пра таго самага Эдзі Арла, які, здавалася б, не меў шанцаў, але стаў легендай у скачках з трампліна. Нягледзячы на крытыку і няўдачы, ён даказаў, што мары існуюць, каб здзяйсняцца. Фільм вельмі натхняе і матывуе. 

Miracle («Цуд»)

У 1980 годзе амерыканскія хакеісты здзейснілі «цуд на лёдзе» – перамаглі на той час магутную зборную Савецкага Саюзу ў фінале Алімпіяды-1980. Як яны гэтага дасягнулі? Гэты фільм паказвае цяжкую працу, матывацыю і сілу сапраўднай каманды. Абавязковая стужка для хакейных фанатаў.

Blades of Glory («Лёзы славы: Зоркі на лёдзе»)

Шалёная камедыя пра двух ворагаў, якія вымушаны стаць першай мужчынскай парай у фігурным катанні. Мега рок-зорка супраць былога вундэркінда, які трапіў на лёд з дзіцяга дому. У стужцы шмат спрэчах, выбуховы гумар і шмат эпічных правалаў на лёдзе. 

I, Tonya («Я Тоня»)

Біяграфіяная драма пра адную з самых скандальных фігурыстак Тоню Хардзінг. Спорт, бойкі, чорны гумар сплятаюцца ў захапляльную гісторыю пра тое, як жорсткі свет спорту можа перавярнуць жыццё з ног на галаву. Перад здымкамі Марго Робі вучылася катацца на каньках каля 5 месяцаў. 

Spinning Out («Працягваючы кручэнне»)

Серыял пра рэчаіснасць жыцця фігурыстаў, дзе прысутныя не толькі прыгожыя касцюмы і грацыя. Галоўная гераіня спрабуе змагацца з асабістымі дэманамі і стрэсам вялікага спорту. Серыял пра барацьбу, маральныя выбары і тое, што стаіць за сцэнай. У серыяле ад Nexflix толькі адзін сезон. 

Shoresy («Шорсі») Серыял для тых, хто жыве хакеем і любіць добры, але грубы гумар. Галоўны герой, харызматычны нахаба Шорсі, спрабуе выратаваць мясцовы «Авіятар». Тут ёсць усё: жорсткія сутычкі на лёдзе, вострыя жарты і кіпучы характар канадскага мястэчка. Вас чакае сама меней 3 сезоны, але фармат серый вельмі кароткі – па 20 хвілін.

Іншыя пасты карыстальніка

Як бы выглядала Алімпіяда на Марсе і футбол на Месяцы? Уявілі
12 красавіка, 21:49
Медыйны клуб Драгуна знайшоў новага фундатара – падпісалі кантракт на фоне календара рэжымнага ведамства
6 красавіка, 06:21
Украінскі фанаты скандвалі «Жыве Беларусь!» на матчы ў Бельгіі
25 сакавіка, 16:19
«Крумкачы» гулялі спарынгі на стадыёне школы «Груганы». Што гэта за слова?
25 сакавіка, 16:09
Сабаленка сваім ударам ледзь не скалечыла трох мужчын
11 сакавіка, 17:16
Вучым футбольныя паняткі па-беларуску. Самабытны слоўнічак
21 лютага, 18:04
Чаму Брэст у Францыі і ў Беларусі? Але гэта не зусім так
12 лютага, 00:15
Гульцы двух прафесійных каманд ЧБ пабіліся на школьным полі 
6 лютага, 18:28
Паслухайце, як гульцы «Нёмана» адрэагавалі на перамогу ў «Белазаўцы»
2 лютага, 12:59
 «Гэта больш, чым джэрсі, гэта нашая культура». Зборная Грэнландыі па футболе эфектна прэзентавала сваю форму 
18 студзеня, 16:45
У Экстралізе пабілі сына экс-кіраўніка мінскага «Дынама»
11 студзеня, 17:34
Жорсткая траўма Бентанкура, шыкоўны дэбют Кінскі, першая з верасня параза «Ліверпуля». Драматычны паўфінал Кубка лігі
9 студзеня, 16:39
60 гадоў паміж футболам, хуліганствам і Галівудам. Згадалі Вінні Джонса
5 студзеня, 14:19
7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту
3 студзеня, 16:58
Як Каляды прыпынілі вайну, а на лініі фронту гулялі ў футбол
26 снежня, 14:01
Страшная аварыя з удзелам алімпійскай чэмпіёнкі – на вялікай хуткасці вылецела за трэк і патрапіла ў гледачоў
10 снежня, 08:34
1
Ступар Квартальнага – коуч не мог пачаць прэс-канферэнцыю, пасля першага за пяць гадоў выязнога паражэння «Дынама» ад «Адмірала»
5 снежня, 15:13
Гаўрыловіч у агні! Паклаў шалёны мяч са штрафнога з 30 метраў у самую дзявятку
22 лістапада, 21:24
Самы папулярны футбольны інстаграм успомніў гол Шкурына. Праўда, прычына ў асісце
20 лістапада, 21:18
«Усё добрае рана ці позна заканчваецца! Дзякуй усім». Няўжо DMedia ў расійскай пацешнай лізе ўсё?
22 кастрычніка, 09:56
Усе пасты