Tribuna/Іншыя/Блогі/Лукашысты за рэпосты «Трыбуны» знялi з аўтобуса суправаджальнiка юных спартсменаў – iх пакiнулi ехаць без бiлетаў на перасадку

Лукашысты за рэпосты «Трыбуны» знялi з аўтобуса суправаджальнiка юных спартсменаў – iх пакiнулi ехаць без бiлетаў на перасадку

У шоку была нават рэжымная суддзя.

Лукашысты за рэпосты «Трыбуны» знялi з аўтобуса суправаджальнiка юных спартсменаў – iх пакiнулi ехаць без бiлетаў на перасадку

У новым выпуску на YouTube-канала «Чеснок-LIVE» Аляксандр Івулін распавёў пра тое, як даводзіцца працаваць беларускім настаўнікам – тыя, хто быў вымушаны з'ехаць з краіны праз рэпрэсіі, распавялі пра абсурд школьнай сістэмы, неадступную ідэалогію і выбіванне грошай з бацькоў. Але нас асабліва ўразіў аповед былога настаўніка фізкультуры адной з гомельскіх школ Вячаслава Раманава – як юных спартсменаў з дзявятага класа кiнулi адных ехаць праз паў-Беларусi, прычым без бiлетаў, што «сiлавiкоў» не збянтэжыла. Вось падрабязнасцi гiсторыi, якая, здаецца, магла адбыцца толькi ў рэжымнай Беларусi.

Паўтара гады таму Раманаў павёз сваіх вучняў на спаборніцтвы па валейболе ў расiйскую Уфу. Першапачаткова ехаць туды ён не хацеў – турнір праходзіў летам, калі ў настаўнікаў адпачынак, а падрыхтоўка і самі спаборніцтвы расцягнуліся б на паўтара месяца.

«Усе адмаўляліся, і я ў тым ліку. Але потым [кіраўніцтва] настаяла на тым, што я як бы дзяцей ведаю, я як бы ўсе этапы прайшоў. Казалі: «Давай, едзь, ты мужчына». А там былі дзеці з характарам, я мог як бы нешта ім супрацьпаставіць», – успомнiў былы настаўнiк.

З iм каманда заняла трэцяе месца на турніры. Дамоў усе вярталіся ў прыўзнятым настроі. Хаця дарога была няпростая – спачатку на аўтобусе ў Мінск, а адтуль ужо на цягнiку да Гомеля. Усе бiлеты былi электроннымi i захоўвалiся ў тэлефоне Раманава.

Праблемы ўзнiклi на пашпартным кантролi на расiйска-беларускай мяжы. Настаўнiк сабраў пашпарты ў дзяцей і разам са сваім аддаў на праверку. Праз некаторы час прыйшоў памежнік i запатрабаваў у Раманава выйсцi. Таго завялі ў асобны вагончык, дзе быў мужчына, апрануты ў цывільнае, з барсеткай. Ён забраў у Раманава тэлефон і пачаў яго аглядаць.

Тым часам памежнік пачаў задаваць пытанні – спачатку пра тое, куды мужчына ездзiў, але неўзабаве перайшоў на 2020 год: «Ты ж разумееш, што ты тут не проста так? Давай, расказвай, што ты тады рабіў?»

«Я ім сказаў адкрыта, што ўдзельнічаў у маршах, пратэстах. Гэта памылка была. [Хоць я i] сказаў, што ўдзельнічаў тады, калі нікога не затрымлівалі. Тон крыху змяніўся. Пагулялі ў добрага паліцэйскага – [далей] у дрэннага: «Хопіць мяне лячыць, давай, распавядай, што ты рабіў у дваццатым годзе». Я зразумеў, што чэл хоча на мяне неяк націснуць, і адказаў, што ўсё ўжо расказаў», – расказвае Раманаў.

Допыт працягваўся 30-40 хвілін, якiя аўтобус прастаяў ля памежнага пункту. У вынiку ў Раманава забралi тэлефон i паведамілі, што ён паедзе ў «адддзяленне» рэжымнай «мiлiцыi», не тлумачачы прычыны затрымання. Настаўнік абурыўся – а як дабiрацца дзецям, за якіх ён нясе адказнасць, тым больш без бiлетаў? Але мужчыне адказалi, што «там на месцы разбяруцца», i прыказалi icцi за рэчамі. У аўтобусе Раманаў паспеў толькi папрасіць падапечных паведаміць пра сiтуацыю яго жонцы.

«Усе былі ў шоку, у разгубленасці і [нiчога] не разумелі. Я стаю з гэтымі рэчамі [звонку], прыехала «міліцыя». Ну а [дзеці] з’яжджаюць. Мне не хацелася глядзець ім у вочы. Я апусціў галаву і глядзеў у іншы бок. Я не ведаў, што будзе, як яны будуць дабірацца. Таму чуваку ў цывільным і памежніку было ўвогуле ўсё роўна – дабяруцца яны, не дабяруцца. Добра, што гэта дзявяты клас, а калі б гэта быў чацвёрты?» – дагэтуль не разумее былы настаўнiк.

У «аддзяленнi» Раманаву ўсё ж далі пабачыць, у чым яго «вiна» – аказалася, ў настаўніка ў архiве Instagram знайшлi два рэпосты ў сторыс з акаўнта «Трыбуны», які на той час быў абвешчаны «экстрэмiсцкiмi матэрыяламi». Прычым адзін з рэпостаў – відэа камічнага лёсавання стыкаў за вышэйшую лігу ў 2020-м, калi нiякага «статуса» ў «Трыбуны» яшчэ не было.

Неўзабаве ў «мiлiцыю» датэлефанавалася жонка Раманава, якой вучнi змаглi перадаць iнфармацыю. Сярод iншага яна запыталася, што будзе з дзецьмi. Высветлiлася, што, нягледзячы на завярэннi на памежным пункце, «міліцыянты» увогуле не ведалi, што Раманаў адказваў за нейкiх дзяцей, а тым больш што ў iх няма бiлетаў.

У вынiку «супрацоўнiк», якi пагаварыў з жанчынай, усё ж узяўся неяк вырашыць сiтуацыю. Пад яго пiльным наглядам Раманаву на хвiлiнку вярнулi тэлефон, каб мужчына паслаў бiлеты на цягнiк тым, хто знаходзiўся ў аўтобусе. Далей «мiлiцыянт» патэлефанаваў «калегам» на вакзале ў Мінску i дамовіўся, каб дзяцей суправадзілі на перасадку i патлумачылі сiтуацыю праваднікам. Па выніку дзеці ўсё ж даехалі да Гомеля без здарэнняў.

Раманава праз некаторы час судзілі. Падчас працэсу ён расказаў гісторыю свайго затрымання рэжымнай суддзі – i нават тая здзівілася, што дзяцей пакiнулi без нагляду пасярод дарогi. А яшчэ дала зразумець, што паколькі раней настаўнік нiдзе не «свяцiўся», то яго не пасадзяць, але цяпер пры любым сутыкненнi з «сiлавiкамi» будуць правяраць тэлефон і дапытваць.

Раманава ў выніку прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» – прызначылі штраф 1100 беларускіх рублёў і канфіскавалі тэлефон. Неўзабаве настаўнiк звольнiўся са школы, дзе ён працаваў сем гадоў, і пакінуў Беларусь. Цяпер жыве ў польскiм Гданьску i працуе ў дастаўцы.

«У цяперашняй Беларусі я б не хацеў [болей] працаваць у школе. Мне здаецца, цяпер немагчыма нармальна працаваць. Папрацаваць з дзецьмі хацелася б – можа быць, i тут [у Польшчы]», – падсумаваў Раманаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты