Tribuna/Іншыя/Блогі/У Лукашэнкі куча рэзідэнцый – пры ніх ёсць тэнісныя корты, лыжаролерная траса і нават лядовы палац

У Лукашэнкі куча рэзідэнцый – пры ніх ёсць тэнісныя корты, лыжаролерная траса і нават лядовы палац

А пасля спорту можна прыняць «душ уражанняў».

18 сакавіка, 20:00
У Лукашэнкі куча рэзідэнцый – пры ніх ёсць тэнісныя корты, лыжаролерная траса і нават лядовы палац

У беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі шмат рэзідэнцый па ўсёй краіне. У 2013-м «Наша Нiва» налічыла «дзве жылыя, дзве працоўныя і з дзясятак гасцявых». Цяпер BELPOL кажа ўжо пра 18. Сам Лукашэнка спрабаваў выдаць іх за «драўляныя домікі», але насамсправе гэта шыкоўныя комплексы – пры якіх хапае ў тым ліку спартыўных аб’ектаў. Расказваем, пра што вядома.

Лядовая арэна

Лічыцца, што Лукашэнка ў асноўным жыве ў рэзідэнцыі «Азёрны», якая знаходзіцца ў Астрашыцкім гарадку, што за 20 кіламетраў ад Мінска. Яе плошча – 88 гектараў. У гэтым месцы ў XVIII стагоддзі размяшчалася палацава-паркавая рэзідэнцыя графаў Тышкевічаў. Пасля рэвалюцыі 1917 года яна стала базай для стварэння дзіцячага дома, які перад Вялікай Айчыннай вайной стаў дачай савецкага маршала Сямёна Цімашэнкі.

Цяпер зямельны ўчастак на праве пастаяннага карыстання належыць галоўнаму ўпраўленню па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый упраўлення справамі Лукашэнкі («Дыпсэрвіс»), якое і займаецца абслугоўваннем.

На тэрыторыі рэзідэнцыі ёсць невялікі лядовы палац з трыбунамі на 40 месцаў. Каток на ёй заліваў Уладзіслаў Журкевіч, які на працягу 10 гадоў узначальваў аддзел падрыхтоўкі лёду на «Мінск-Арэне». Ён расказваў, што да работ у рэзідэнцыі дапускалі толькі людзей без любых, нават самых дробных правапарушэнняў у біяграфіі, а начальнік рэзідэнцыі інструктаваў, як сябе паводзіць у выпадку раптоўнага візіту Лукашэнкі, якога, зрэшты, не здарылася.

У 2021-м годзе YouTube-канал NEXTA выпусціў фільм «Залатое дно», у якім згадваў лядовы палац у «Азёрным». У ім ананімна выступае адзін з інжынераў рэзідэнцыі, які распавядае, што яго пабудова фінансавалася кампаніяй «Тытунь-Інвест». Гэтая фірма, апроч вытворчасці цыгарэт, валодае сеткай крам «Карона», кафэ і рэстаранамі, а кіруе ёй бізнесмен Павел Тапузідзіс, у якога блізкія адносіны з другім сынам Лукашэнкі Дзмітрыем. Крыніца ў фільме паведамляе, што Тапузідзіс з’яўляўся на абʼекце і задаваў пытанні пра ход будаўніцтва.

У розных крыніцах паведамляецца, што на тэрыторыі рэзідэнцыі ёсць і іншыя спартыўныя пляцоўкі.

Лыжаролерная траса

Комплекс «Краснасельскае» памерам 11,6 гектара размешчаны недалёка ад пасёлка Радашковічы, што за 40 кіламетраў ад Мінска. Яе будавалі сіламі кампаніі «СертусАвія», якая належыць блізкаму да Лукашэнкі расійскаму алігарху Міхаілу Гуцэрыеву. Цяпер уся тэрыторыя належыць «Дыпсервісу», а «СертусАвія» яе арандуе. Гуцэрыеў спрабаваў абазначыць комплекс як уласны, але пра тое, што гэта насамрэч рэзідэнцыя Лукашэнкі, вядома даволі даўно. На днях падрабязнасці (з паказам адпаведных дакументаў) распавёў «Белпол».

На тэрыторыі знаходзяцца тры буйныя памяшканні.

Агульная плошча першага будынка – 730 квадратных метраў. На першых двух паверхах знаходзяцца бібліятэка, хатні кінатэатр, пакой адпачынку, гасцявыя пакоі, зімовы сад, спальні. А вось на цокальным ёсць лазня, саўна, джакузі, трэнажорная зала і басейн памерам 84,6 квадратнага метра.

Другі дом меншы – 453 квадратныя метры. Але там ёсць практычна ўсе пакоі, што і ў першым, а на цокальным паверсе таксама знаходзяцца прасторны басейн, саўна, турэцкая лазня, більярд і трэнажорная зала. У трэцім будынку знаходзяцца рэстаран і пакоі абслуговага персаналу. Таксама на тэрыторыі ёсць СПА-цэнтр з басейнам (агульная плошча 940 квадратных метраў) і «душам уражанняў» «Карыбскі шторм».

А яшчэ на тэрыторыі рэзідэнцыі ёсць лыжаролерная траса. На яе пабудову, паводле заявы расследавальнікаў, было выдаткавана каля 100 тысяч долараў.

Пляцоўкі для розных відаў

Вёска Александрыя ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці – малая Радзіма Лукашэнкі. Там знаходзіцца рэканструяваны дом яго бацькоў. I комплекс «Александрыя-2» – фактычна чарговая рэзідэнцыя.

На тэрыторыі размешчана некалькі аднапавярховых будынкаў, якія падобныя да гасцявых хат, двухпавярховы драўляны катэдж, лазня і альтанкі. Побач з комплексам – верталётная пляцоўка, а таксама зоны для гульні ў баскетбол, валейбол, вялікі тэніс і міні-футбол. Калісьці там вісела абвяшэнне, што ў пэўныя гадзіны можна займацца бясплатна ўсім жадаючым.

Афіцыйна ўвесь гэты ўчастак плошчай 3,15 гектара на праве арэнды належыць кампаніі «Белнафтагаз». Да 2021-га года большая частка яе акцый належала «кашальку Лукашэнкi» Аляксею Алексіну, але пазней ён, праз пагрозу траплення пад санкцыі, перапісаў долю на сыноў. Таксама Алексіну належыць кампанія «Энерга-Оіл», якая займалася пашырэннем сеткі ларкоў «Табакерка».

Падобны спартыўны набор ёсць у рэзідэнцыі ў Заслаўе. Участак плошчай у 35,7 гектара належыць вышэйзгаданаму «Дыпсэрвісу». Першапачаткова тут быў пансіянат савета міністраў БССР. На фота ніжэй, акрамя агарода і асабнякоў, можна разгледзець басейн, тэнісны корт, валейбольную і баскетбольную пляцоўку.

Спартыўны комплекс ёсць і на тэрыторыі адной з самых вядомых сядзіб Лукашэнкі – у Драздах. Увогуле там некалькі дзясяткаў будынкаў, басейн, лазня, кафэ, верталётная пляцоўка. Агульная плошча комплексу – 20 гектараў.

На гэтым здымку можна разгледзець тэнісны корт:

У рэзідэнцыі ў Драздах цікавая гісторыя. У канцы XIX стагоддзі гэтыя землі скупіў заможны селянін Павел Дрозд. Яго сям’я пабудавала там дамы, якія здавала дачнікам, але ў 1930-м іх раскулачылі і дачы аддалі піянерскаму лагеру. Затым яны перайшлі НКВД, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў там ужо адпачывалі партыйныя чыноўнікі. Асобна была пабудаваная дача для першага сакратара кампартыі Беларусі, дзе пазней жылі Кірыл Мазураў, Пётр Машэраў і іх пераемнікі. Гэты ж будынак перайшоў Лукашэнку.

Іншыя пасты карыстальніка

Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
Учора, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
В «Витебске» 4-й главный тренер за неполные 8 месяцев – нового нашли на дне ЧБ (и это не самый очевидный выбор)
23 красавіка, 15:21
У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Усе пасты