Як бы выглядала Алімпіяда на Марсе і футбол на Месяцы? Уявілі
І згадалі фізіку
Памятаеце са школы, што такое гравітацыя? Яна на кожнай планеце розная. Ад яе залежыць магчымасці амаль у кожным спорце. І не толькі яна. З нагоды Міжнародны дня палёту чалавека ў космас расказваем, як бы ляцеў мяч ў Моры Спакою на Месяцы або на раўніне Элізей на Марсе.
На Марсе патэнцыйна можна зладзіць Алімпіяду
На Чырвонай планеце знаходзіцца самы высокі аб’ект у Сонечнай сістэме – велізарны вулкан Алімп. Гравітацыя на Марсе амаль у тры разы меншая, чым на Зямлі. Гэта кардынальна змяняе фізіку многіх відаў спорту: напрыклад, у цяжкай атлетыцы прыйшлося б павялічваць масу снарадаў, каб захаваць складанасць.
З бегам усё складаней. Уявіце Усэйна Болта на чырвонай трасе пад марсіянскім небам. Так, ён стаў бы лягчэйшым, і кожны яго крок доўжыўся б даўжэй – як скачок. Але нізкая гравітацыя зменшыла б трэнне і прыцягванее да паверхні – разганяцца складаней. У выніку ён мог бы бегчы 100 крыху хутчэй, чым на Марсе – за 8,3–8,7 секунд замест 9,58.
А вось у скоках – сапраўднае раздолле. Яраслава Магучых, якая на Зямлі пераскоквае 2,10 метра, на Марсе змагла б узысці ледзь не на 4 – асабліва калі добра адштурхнуцца. Тут гравітацыя – не вораг, а лепшы сябра.
З вадой усё пакуль гіпатэтычна – яе ў вадкім стане на планеце не знайшлі. Але ўявім, што марсіянскія інжынеры ўсё ж такі пабудавалі першую міжпланетную плавальную дарожку. Плывец не адчуе моцнай розніцы – у вадзе гравітацыя і так амаль не адчуваецца. Але старт і павароты стануць больш эфектыўнымі, і Герасіменя змагла б патрапіць у фінал з яшчэ лепшым часам – напрыклад, 22 секунды замест 24.
На Месяцы ўжо гулялі ў гольф, але ў футбол будзе вельмі складана
Першы амерыканец у космасе, Алан Шэпард, сыграў на Месяцы ў гольф. У 1971-м на місіі «Апалон-14» ён зрабіў клюшку з стрыжаня для ўзораў. Падчас аднаго з выхадаў на паверхню Месяца, ён зусім нечакана для гледачоў на Зямлі дастаў клюшку і зрабіў некалькі ўдараў. Першы быў слабаваты і мячыка звалілася недалёка, а вось другі паляцеў на сотні метраў.
Паводле падлікаў Forbes, дасведчаны гальфіст пры правільнай тэхніцы ўдару можа адправіць снарад амаль 4 км, а мяч прабудзе ў палёце крыху больш за хвіліну.
А што з футболам? Уявім, што Ілля Шкурын хутчэй паляціць на Месяц, чым вернецца ў Беларусь. Гравітацыя тут у шэсць разоў меншая, атмасферы зусім няма.
Футбол на Месяцы выглядаў бы зусім інакш. Усе гульцы – як акрабаты на батуце: скочаць вышэй, рухаюцца павольней, і да варот дабіраюцца не бегам, а амаль што паветранаю дугой. Мяч не тармозіцца паветрам, таму, калі добра ўдарыць, ён паляціць не на 50 метраў, як на Зямлі, а і на ўсе 300, але ў космас бы не ўляцеў. Спыніць яго цяжэй – ён не губляе хуткасць, не «сядае», а ляціць, як камета, пакуль не сустрэнецца з чымсьці цвёрдым. Напрыклад, з шлемам. Магчыма, мяч давялося б крыху ўцяжарыць, каб ён не рабіў непрадказальных скачкоў або не знікаў за гарызонтам.
А вось амерыканскі футбол на Месяцы быў бы нават прасцей зладзіць. Там усё разбіваецца на фазы: «старт – сутыкненне – паўза», і няма патрэбы ў хуткасных прабежках. А калі ўлічыць, што ўсе гулец жыве ў скафандры, то такі фармат гульні выглядае нават натуральна.