Tribuna/Іншыя/Блогі/Койданава, Горадня і Наваполацак: вось сапраўдныя назвы гарадоў клубаў ЧБ
Карцінкі

Койданава, Горадня і Наваполацак: вось сапраўдныя назвы гарадоў клубаў ЧБ

Як палякі, рускія і камуністы мянялі беларускія тапонімы

Аўтар — Paval
Койданава, Горадня і Наваполацак: вось сапраўдныя назвы гарадоў клубаў ЧБ

Русіфікацыя праз паланізацыю

Брэст, Мінск, Гродна, Навагрудак, Маладзечна – прыклады назваў беларускіх гарадоў, якія адначасова пацярпелі ад паланізацыі і русіфікацыі. У часы Рэчы Паспалітай месцы зваліся па-польску, а пасля яе падзелаў улады Расійскай імперыі проста перарабілі на больш расійскі лад гэтыя тапонімы. Беларусаў тады ніхто не пытаў. У 1920-я некаторым гарадам на невялікі час вярнулі беларускія назвы: Менск стаў сталіцай БССР, а заходнепольскі Брэст-над-Бугам у беларускіх дакументах называлі Берасцем. Аднак ужо 1930-я беларусізацыю згарнулі і вярнуліся да польска-расійскіх назваў.

Чаму Горадня, а не Гародня?

Такую форму ўвёў аршанец Уладзімер Караткевіч сваім раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Як піша мовазнаўца Вінцук Вячорка, пісьменнік або не зарыентаваўся ў сярэднявечных напісаннях без націску, або свядома ўжыў фантазійную назву.  Некаторыя гарадзенцы сапраўды палюбілі такую форму і сёння называюць так свой горад.

Дзяржынск, Светлагорск, Слаўгарад, Кіраўск, Акцябарскі – прыклад саветызацыі

Насамрэч, у Беларусі гарадоў з савецкімі тапонімамі не так і шмат. Самы знакаміты, бадай, Дзяржынск. Так цяпер афіцыйна завецца Койданава (або Койданаў ці нават Крутагор’е). Футбольны «Хімік» быў бы з Шацілавічаў. У чэмпіянатах Магілеўскай вобласці гулялі б «Прапойск» і «Качэрычы». А ў Акцябрскім базаваўся бы клуб з Рудобелкі. Цікава, што назва пасёлка Ленін Гомельскай вобласці не паходзіць ад камуністычнага павадыра і завецца так ужо больш за 500 гадоў.

Слуцк і Полацк русіфікавалі

Традыцыйна ў беларускай мове, калі побач ідуць некалькі зычных, для лепшага гучання дадавалі галосную літару — таму казалі Слуцак, Полацак, Клецак, Шацак. Гэта было запісана ў слоўніках яшчэ ў 1920-я гады. Але ў 1933 годзе савецкія ўлады правялі рэформу, каб беларускія словы больш нагадвалі рускія, і гэтыя формы пачалі замяняць.

Іншыя пасты карыстальніка

У Мінску дабіваюць газон на «Дынама»: пасля паказу мод і сабачак ён выглядае яшчэ горш, чым пасля сямейнага фэсту
10 чэрвеня, 10:48
3
Влогер Barindimon сцёбна павіншаваў Драгуна з днём нараджэння
6 чэрвеня, 21:42
Факап дня: тг-канал «Нёмана» апублікаваў нейрасеткавы пацалунак паміж трэнерамі каманды
3 чэрвеня, 18:39
Экс-гулец мінскага «Дынама» замест трэнера выйшаў на прэс-канферэнцыю ва Украіне
1 чэрвеня, 19:16
Пракід, коўзанка, пстрычок: вучым хакейныя тэрміны па-беларуску
19 траўня, 19:15
Койданава, Горадня і Наваполацак: вось сапраўдныя назвы гарадоў клубаў ЧБ
17 траўня, 12:45
Як бы выглядала Алімпіяда на Марсе і футбол на Месяцы? Уявілі
12 красавіка, 21:49
Медыйны клуб Драгуна знайшоў новага фундатара – падпісалі кантракт на фоне календара рэжымнага ведамства
6 красавіка, 06:21
Украінскі фанаты скандвалі «Жыве Беларусь!» на матчы ў Бельгіі
25 сакавіка, 16:19
«Крумкачы» гулялі спарынгі на стадыёне школы «Груганы». Што гэта за слова?
25 сакавіка, 16:09
Сабаленка сваім ударам ледзь не скалечыла трох мужчын
11 сакавіка, 17:16
Вучым футбольныя паняткі па-беларуску. Самабытны слоўнічак
21 лютага, 18:04
Чаму Брэст у Францыі і ў Беларусі? Але гэта не зусім так
12 лютага, 00:15
Гульцы двух прафесійных каманд ЧБ пабіліся на школьным полі 
6 лютага, 18:28
Паслухайце, як гульцы «Нёмана» адрэагавалі на перамогу ў «Белазаўцы»
2 лютага, 12:59
 «Гэта больш, чым джэрсі, гэта нашая культура». Зборная Грэнландыі па футболе эфектна прэзентавала сваю форму 
18 студзеня, 16:45
У Экстралізе пабілі сына экс-кіраўніка мінскага «Дынама»
11 студзеня, 17:34
Жорсткая траўма Бентанкура, шыкоўны дэбют Кінскі, першая з верасня параза «Ліверпуля». Драматычны паўфінал Кубка лігі
9 студзеня, 16:39
60 гадоў паміж футболам, хуліганствам і Галівудам. Згадалі Вінні Джонса
5 студзеня, 14:19
7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту
3 студзеня, 16:58
Усе пасты