Усе навіны

Міхаіл Пракапенка: «Адсутнасць беларусаў і расіян адназначна зніжае рэйтынгі відаў спорту, напрыклад, хакея і біятлона»

5 чэрвеня, 15:55
1

Начальнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту Лукашэнкі Міхаіл Пракапенка расказаў, як выбіраліся віды спорту для II Гульняў краін СНД.

– Калі вярнуцца да II Гульняў краін СНД, то сярод 20 відаў спорту са здзіўленне не знайшоў ні веславання на байдарках, ні веласпорту. Чаму так склалася, і ў чым быў акцэнт пры падборы відаў спорту для ўдзелу?

– Адбор быў шматфактарны. Глядзелі на гатоўнасць федэрацыі, глядзелі на міжнародныя календары. Вы ж ведаеце, што не ўсе федэрацыі былі адхілены ад міжнароднага календара. Кагосьці зараз ужо дапусцілі. І, натуральна, мы глядзелі яшчэ і на досвед, які мае тая ці іншая федэрацыя па арганізацыі буйных міжнародных спаборніцтваў.

Мы хацелі яшчэ, каб была справядлівасць у тым, каб было цікава назіраць за спартыўнай барацьбой. Паглядзіце, як зараз падае цікавасць да пэўных відаў спорту. Ну, напрыклад, хакей, біятлон. Адсутнасць расіян і беларусаў адназначна зніжае рэйтынгі, прагляд трансляцыі гэтых відаў спорту.

Мы назіралі мінулы чэмпіянат свету па хакеі: паўпустыя трыбуны. Калі Расія ўдзельнічае ў чэмпіянаце свету па хакеі, то 100% гарантаваны, не ведаю, тысячы балельшчыкаў з Расійскай Федэрацыі. Гэта гарантаваныя трансляцыі, гэта ўсё-ўсё. А з гэтага складаецца агульнае ўяўленне і ўражанне пра від спорта, пра развіццё, пра фармат.

Правёўшы вось гэтую аналітычную працу, мы вызначылі вось гэтыя 20 відаў спорту, якія мы плануем правесці, і яны ўлічаць, скажам так, усе інтарэсы, якія я ўжо агучыў, – сказаў Пракапенка.