Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Пяцiборка Гнедчык: «Трэнiравалася, каб выйграць АГ-2024. Калi не дапусцілі, паднімалася ў горы і плакала»

2 лістапада 2024, 08:51

Беларуская пентатланістка Марыя Гнедчык пракаментавала свой нядопуск на Алімпійскія Гульні ў Парыжы.

Нагадаем, што ў зацверджаным «мінспорту» «спісачным складзе» зборнай Беларусі на 2023 год было пазначана, што Гнедчык знаходзіцца ў штаце спорткамітэта ўзброеных сіл Лукашэнкі.

– Я хацела з'ездзіць на Алімпіяду не проста выступіць, не проста пабываць там, я трэніравалася для таго, каб выйграць. І адной раніцай я прачынаюся, уключаю тэлефон, адкрываю інстаграм, а там публікацыя: беларускіх пяціборцаў да Гульняў не дапускаюць.

Да мяне ў пакой заходзіць трэнер, садзіцца на ложак і проста маўчыць. Нарэшце пытаецца: ты ўжо бачыла? Бачыла, адказваю. Потым я выйшла на трэніроўку, пабегла крос, пульс у мяне немаленькі такі… Я пра сябе думаю: а навошта я ўвогуле бягу, што я наогул раблю?

Так крыўдна стала. Потым сыходзіла ў сябе, паднімалася ў горы, стаяла і плакала. Трэба было рыхтавацца да турніру ў Расіі, а ў мяне поўнае спусташэнне. Нічога не хацелася рабіць. Я ехала выйграць турнір, але ніякіх эмоцый, нікога азарта ў мяне не было.

Так, гэта ўжо прайшло, былога не вярнуць. А за чатыры наступныя гады можна стаць суператлетам і выйграць Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе, – сказала Гнедчык.