Tribuna/Сучаснае пяцібор'е/Блогі/Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду

Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду

Яе падтрымалі калегі, у тым ліку кіраўнік міжнароднай федэрацыі.

Аўтар — Alex Zagorski
3
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду

У мінулым годзе ў сучасным пяцібор'е (або пентатлоне) даволі нечакана «выбухнула» беларуска. На той момант 20-гадовая Марыя Гнедчык праводзіла дэбютны сезон у Кубку свету, але адразу заняла трэцяе месца ў кваліфікацыйным рэйтынгу Алімпіяды-2024 дзякуючы перамозе на этапе ў Будапешце і срэбнаму медалю ў Анкары. Праўда, у выніку дзяўчына на галоўны старт чатырохгоддзя не патрапіла праз датычнасць да сілавікоў Лукашэнкі, што спартсменка адмаўляла, хоць факты сведчылі пра адваротнае.

Нягледзячы на падобныя абставіны, Гнедчык працягвае выступ на спаборніцтвах пад эгідай міжнароднай федэрацыі пяцібор'я (UIPM) у якасці «індывідуальнага нейтральнага спартсмена» – увогуле, вяртанне беларусаў і расіян на міжнародныя старты ў пентатлоне адбылося яшчэ ў 2023 годзе. У цяперашнім сезоне Гнедчык паспела паўнавартасна выступіць на этапе Кубку свету ў егіпецкім Каіры, дзе заняла 5-е месца, а вось апошні турнір скончыўся зусім дрэнна.

З 21 па 27 красавіка Кубак свету праходзіў у Будапешце. У кваліфікацыі Гнедчык стала 5-й, а па выніках першай дысцыпліны паўфінала (фехтаванне) займала 7-е з 18 месцаў. 24 красавіка, падчас другога этапу 1/2-й – праходжання паласы перашкод – беларуска траўмавалася, калі сарвалася са снараду напрыканцы дыстанцыі.

Прычым сарвалася двойчы. На першы раз дзяўчына хутка ўзнялася і пабегла наноў праходзіць рукаход у выглядзе груш. А далей было вось як. Пасля фінішу кітайскай суперніцы ў трансляцыі пачуліся моцныя крыкі болю – аказалася, што лемантавала беларуска. Яна не проста ўпала, а атрымала траўму і датэрмінова скончыла спаборніцтвы.

Не раім глядзець ўражлівым

Пра характар траўмы і тэрміны аднаўлення пакуль не паведамляецца. 28 красавіка беларуская федэрацыя пентатлона выклала ў сваім Instagram відэа, як траўмаваную Гнедчык сустракаюць у аэрапорце: калі спартсменка вярнулася на Радзіму, на яе руцэ быў фіксатар, які звычайна выкарыстоўваюць пры пераломах. Але ўжо 3 траўня сама дзяўчына апублікавала сторыз, дзе фіксатар адсутнічае. Траўмаваная кісць рукі толькі перабінтавана – можна зрабіць выснову, што сур'ёзных наступстваў дзяўчына пазбегла.

Тым часам беларуску падтрымалі замежныя пяціборцы, трэнеры і функцыянеры. Яшчэ 24 красавіка ў акаўнце венгерскай федэрацыі пентатлона, якая прымала этап КС, з'явілася відэа ў падтрымку Гнедчык: хуткага аднаўлення спартсменцы зычылі чэшскі чэмпіён Алімпіяды-2012 Давід Свабода (першы), кіраўнік міжнароднай федэрацыі Роб Стал (трэці ў кадры) і іншыя прадстаўнікі пентатлона.

Гнедчык у сваю чаргу выказала словы падзякі калегам за падтрымку і павіншавала пераможцаў спаборніцтваў у Будапешце. Таксама зычыла ўдачы удзельнікам наступнага этапу КС у Балгарыі, які пройдзе 7-11 траўня, і паабяцала хутка аднавіцца. А яшчэ дала калегам «невялічкую параду»:

– Калі ласка, навучыцеся падаць, – сказала Гнедчык з усмешкай.

Важная дэталь пра траўму беларускі – яна адбылася ў фактычна новым відзе для пяцібор'я. Раней замест паласы перашкод у праграму ўваходзіла верхавая язда, але ад яе адмовіліся ў выніку скандалу на Алімпіядзе-2021 у Токіа.

Канкур – від коннага спорту, які ўваходзіў у праграму пентатлона ад моманту яго з'яўлення ў 1912 годзе. Паводле правілаў наезнік праходзіў паласу перашкод рознай складанасці і вышыні на кані, пры чым не на сваім: «знаёмства» жывёлы са спартсменам адбывалася за 20 хвілін да старту.

У Токіа некаторыя коні адмовіліся слухаць сваіх вершнікаў у жаночых спаборнцітвах, а непакорлівасць скакуна па мянушцы Saint Boy («Святы хлопчык»), магчыма, каштавала немцы Аніке Шлёй золата. Пасля плавання і фехтавання яна ішла першай у агульным заліку, але пасля канкуру апусцілася на апошні радок і ў выніку фінішавала 31-й. Усмешка «Святога хлопчыка» і слёзы Шлёй патрапілі на знакавае фота з той Алімпіяды.

Менавіта з гэтай парай здарыўся і скандал. У трансляцыю патрапіў момант, калі трэнерка немкі, Кім Райснер, кулаком ударыла жывёлу. За гэта яе пакаралі чорнай карткай і дыскваліфікавалі да канца Алімпіяды.

Гэтага падалося мала абаронцам жывёл. А яшчэ грамадскасць звярнула ўвагу на тое, што паводзіны «незнаёмага» каня могуць быць небяспечнымі для саміх спартсменаў. У выніку міжнародная федэрацыя пачала шукаць альтэрнатыву конным спаборніцтвам. Улетку 2022 года на этапе КС у Турцыі адбыўся тэставы забег з паласой перашкод (Obstacle Racing), а ўжо ў лістападзе новая дысцыпліна была зацверджана. У кастрычніку 2023 года новы від быў унесены ў спіс для Алімпійскі гульняў-2028.

Тым не менш канкур уваходзіў у алімпійскую праграму спаборніцтваў пентатлона яшчэ летась у Парыжы. Там таксама здарыўся скандал з жорсткім абыходжаннем з жывёламі. Але не ў самім пентатлоне: за некалькі дзён да пачатку Алімпіяды са спаборніцтваў па конным спорце знялася брытанская трохразовая алімпійская чэмпіёнка Шарлот Дзюжардэн. Усё праз відэа чатырохгадовай даўніны, на якім спартсменка біла каня бізуном па нагах і тулаву падчас прыватнага трэнінгу з 19-гадовым хлопцам – больш за 20 удараў за хвіліну пад смяшкі за кадрам. Міжнародная федэрацыя коннага спорту дыскваліфікавала брытанку на год і прызначыла штраф у 10 тысяч швейцарскіх франкаў.

Відэа можа вас усхваляваць

У пентатлоне паласа перашкод канчаткова змяніла канкур з 2025 года.

Для Гнедчык новаўвядзенне мела пакуль вось такія наступствы. Можа, будуць і медальныя?

Каментатар
Красивая девочка, но лукашистка
Адказаць
0
ivan4ik
Вот тебе и спорт! Таких перспективных спортсменок теряем буквально за одну травму. Система просто не готова поддержать тех, кто мог бы стать чемпионами. На словах все за молодежь, а на деле все тот же бардак. Как дальше такие тренировки проводить, если даже самые сильные рискуют остаться на обочине из-за отсутствия нормальных условий? Где тут развитие, если одной травмой рушится вся карьера?
Адказаць
0
Вітаўт
Колькі яшчэ талентаў мусіць прайсці праз боль і самотнасць, каб у гэтай краіне нарэшце зразумелі — спорт без людзей нічога не варты?
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
Учора, 06:17
1
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 чэрвеня, 09:30
2
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 чэрвеня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 чэрвеня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 чэрвеня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 чэрвеня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 траўня, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 траўня, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 траўня, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 траўня, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 траўня, 12:00
1
Чарговы кубак Кавалевіч узяў з сынам экс-партнёра па «Нёмане»: разам аддавалі золата БАТЭ, але персонай нон грата стаў толькі адзін
26 траўня, 06:03
2
Беларус сыходзіць з польскага клуба пасля зусім ужо слабага сезону – а фаны так цёпла з ім развітаюцца. Вось у чым тут справа
25 траўня, 17:30
2
Магчыма, у Беларусі ўжо забілі найлепшы гол сезона – як жа крута малююць у Брэсце!
24 траўня, 15:00
4
Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
22 траўня, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Усе пасты