Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Трэнеру па настольным тэнісе з Брэста далі 2 гады калоніі па «экстрэмісцкім» артыкуле

20 жніўня 2024, 14:30

У канцы ліпеня суд Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці разглядаў справу супраць трэнера па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка.

Брастаўчанін судзіўся па ч.1 арт.361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), аднак падрабязнасці абвінавачання невядомыя.

Паводле «Берасцейскай вясны», Лагадзюка асудзілі на 2 гады калоніі.

63-гадовы жыхар Брэста з болей чым 30-гадовай трэнерскай кар'ерай займаўся рэабілітацыяй людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.