Усе навіны

Беларус Шылко пра покерны трафей і тры мільёны долараў: «Цяпер я не разумею, што адбылося»

4 лютага 2023, 12:37

На турніры па холдэму 3 лютага беларус Аляксандр Шылко выйграў трафей PSPC і 3 121 838 долараў.

– Калі шчыра, я не адчуваю так шмат эмоцый, таму што я вельмі хацеў перамагчы і быў занадта засяроджаны. Я быў занадта засяроджаны, і таму, калі вы бачылі толькі адзін all-in, я быў вельмі эмацыйны, бо гэта было важна для мяне. Але другі all-in я не глядзеў на стол. Я стараўся быць спакойным наколькі мог.

Усе хлопцы, я думаю, ненавідзяць мяне, бо я пастаянна пытаю іх пра стэкі, таму што я хачу быць дакладным. Так што так, гэта проста шмат працы, і я думаю, я зразумею, што адбываецца, можа быць, праз тыдзень, можа быць, больш. Але цяпер я не разумею.

– Выглядае, што вашыя сваякі і сябры вельмі моцна вас падтрымоўваюць. Хто быў на турніры: сябры ці сям’я?

– Не, мая сям’я ў Беларусі і ў Чэхіі і яны не маглі прыехаць сюды. Тут шмат маіх сяброў. Большасць іх сышлі ўжо. Сотні людзей падтрымоўваюць мяне. З большага гэта людзі з рускамоўнай покернай супольнасці, шмат украінцаў і беларусаў, - сказаў Шылко.