Усе навіны

Экс-вясляр Шурмей, якi ваюе за Украiну, пра «завочны суд» ад рэжыму: «Каго яны хочуць гэтым напалохаць на вайне? Iм трэба баяцца за сябе»

20 сакавіка 2023, 17:06

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр Павел Шурмей распавёў «Зеркалу», як ён паставіўся да ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы ў Беларусі.

Нагадаем, 20 сакавіка стала вядома, што сілавікі Лукашэнкi будуць «завочна судзіць» Шурмея. Крымінальную справу завялi за тое, што былы спартсмен ваюе ва Украіне ў складзе палка Каліноўскага.

«З сябрам сваім з Беларусі абмяркоўваю. Кажу: «Як жа мне быць? Што ж рабіць?». Прыяцель раіць «паўзці на каленях і каяцца». Сышліся на тым, што калі і пайду каяцца, то з гранатамётам.

Калі ты на вайне, калі твой кожны дзень можа аказацца апошнім… Якія шэсць гадоў? Які «завочны суд»? Пра што яны ўвогуле кажуць? Каго яны хочуць гэтым напалохаць?

Iм трэба баяцца за сябе. Усіх іх будуць судзіць», – прыводзіць словы Шурмея «Зеркало».