Усе навіны

Шантаровіч пра міжнародны бан: «Мора праблем, зімовыя трэніроўкі дома, апухлыя ад холаду пальцы, поўная невядомасць могуць затушыць азарт нават у самага моцнага воіна»

20 сакавіка 2023, 17:13

Старшы трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч расказаў пра міжнароднае адхіленне беларускіх спартоўцаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Сёлета вашай алімпійскай перамозе ў Пекіне спаўняецца 15 гадоў. Але пакуль няма такога экіпажа, як Махнеў, Петрушэнка, Літвінчук, Абалмасаў. Чаму?

– Стварыць такую лодку для мяне асаблівай цяжкасці не складае. Але трэба, каб гэтая лодка ў патрэбны момант сябе паказала. А ў нас гэты патрэбны момант увесь час прыбіраюць. Наша развіццё сур'ёзна затармазілі «допінгавыя» разбіральніцтвы ў 2016 годзе. Ды і адхіленне спартсменаў ад Алімпійскіх гульняў наносіць вялікі ўрон. У 2021 годзе паўплывала празмерная мітусня на Алімпіядзе. Здавалася б, усё ўлічылі, ужо да ўсяго былі гатовыя. Але псіхалагічны фактар пасыпаўся, і ўсё. У такія моманты рукі апускаюцца. Але жыццё працягваецца. Воін павінен умець перажыць стрэс і пайсці далей. А калі спартсмен не можа сабрацца і ўвесь час ходзіць спустошаны і непрацаздольны, значыць, яму трэба сыходзіць у народную гаспадарку. Сённяшняе адхіленне ад міжнародных стартаў таксама радасці не дадае, асабліва калі Алімпійскія гульні ўсё бліжэй. Мора праблем, зімовыя трэніроўкі дома, апухлыя ад холаду пальцы, поўная невядомасць могуць затушыць азарт нават у самага моцнага воіна, – сказаў Шантаровіч.