Усе навіны

Экс-вясляр Шурмей, які ваюе за Украіну: «Ад кожнага залежыць, каб хутчэй Беларусь стала вольнай. Спадзяюся, што ваяры будуць прыкладам»

26 траўня, 09:06

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей падзяліўся думкамі пра тое, як зрабіць Беларусь вольнай.

«Ніхто за нас, беларусаў, не зробіць Беларусь вольнай. І я ведаю, што цяжка зрабіць гэты крок кожнаму асабіста. Добра, калі ёсць побач з табой нехта, хто табе дапаможа гэта зрабіць, прыклады павінны быць, маю на надзею, што мы [ваяры] будзем для беларусаў тымі прыкладамі.

Як гэта не жахліва і не пужала, але ўстаць і зрабіць гэты крок. Калі як мага больш беларусаў гэта зразумее, і ў Беларусі, і за мяжой, тады мы можам размаўляць, які гэта будзе дзень, як гэта будзе выглядаць. А пакуль у нас наперадзе вельмі і вельмі цяжкі шлях, і кожны з беларусаў, хто жадае вольнай Беларусі, павінен гэта зразумець, дзе б ён не быў: у Беларусі ці за мяжой, ва Украіне, на фронце. Ад кожнага з нас гэта залежыць, каб як мага хутчэй прыйшла гэтая перамога», – сказаў Шурмей.