Усе навіны

Экс-вясляр Шурмей: «Мы маглі выкарыстоўваць грабны трэнажор, лыжны трэнажор дзеля падтрымкі сваёй фізічнай формы»

27 траўня, 21:55

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў пра ўмовы ў якіх байцы палка могуць падтрымліваць сваю фізічную форму.

«У моманты, калі байцы знаходзяцца не на перадавой, а на сваіх базах, яны павінны падтрымліваць сваю фізічную форму ў добрым стане. У нас, у батальёне, мы маглі выкарыстоўваць грабны трэнажор дзеля гэтага, лыжны трэнажор, які мне на дзень народзінаў падарылі польскія калегі», – распавёў Шурмей.