Усе навіны

Міхаіл Пракапенка: «Расіяне плануюць прыязджаць на спаборніцтвы па веславанні ў Беларусь, але чакаюць допуску да міжнароднага календара»

29 траўня, 11:12

Начальнік упраўлення нацкаманд Мінспорту рэжыму Лукашэнкі Міхаіл Пракапенка пракаментаваў адсутнасць расійскіх спартсменаў на адкрытым Кубку Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі.

«Расіяне плануюць і прыязджаюць, але ўсё ў чаканні рашэння міжнароднай федэрацыі па допуску да міжнароднага календара.

Таму, напэўна, на гэты старт ім не ўдалося прыехаць.

Але мы будзем працягваць працу для таго, каб расійскія спартоўцы прыехалі і ўзмацнілі канкурэнцыю на чэмпіянаце Беларусі.

Мусіць, чакаць нам не варта [дапусцяць ці не дапусцяць да ЧС-2023], гэтае рашэнне ўсё роўна прыйдзе рана ці позна.

Трэба рыхтавацца прафесійна, развіваць сябе і спаборнічаць на тых стартах, якія вызначаны ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі», – сказаў Пракапенка.