Усе навіны

Літвінчук пра адмову Германіі дапускаць на ЧС: «У нямецкай зборнай маленькі шанец узяць квоту на АГ-2024, таму яны прыбіраюць беларусак»

30 траўня, 10:05

Вяслярка Марына Літвінчук пракаментавала рашэнне Асацыяцыя байдаркі і каноэ не дапускаць беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Дуйсбургу, які пройдзе ў жніўні і з'яўляецца кваліфікацыйным для Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы.

«Зборная Германіі ўсё ж, мяркуючы па мінулым чэмпіянаце свету, [мае] маленькі шанец узяць квоту алімпійскую, таму яны прыбіраюць беларусак і расіянак, якія могуць ім перашкодзіць.

Бо выдатна дадала зборная Кітая, Новая Зеландыя, аўстралійкі, тыя ж мексіканкі. Засталося яшчэ, груба кажучы, шэсць еўрапейскіх краін, каб патрапіць у фінал. Таму яны ўсё далей і далей рухаюцца.

Мы ж супернікі нават з тымі немкамі, полькамі, венгеркамі, толькі на вадзе, з вады мы выходзім і ўсё маем зносіны», – сказала Літвінчук.

Нагадаем, што Літвінчук з'яўляецца падпісанткай прарэжымнага ліста.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.