Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Экс-вясляр і каліновец Шурмей: «Пазняк да мяне прыехаў у шпіталь. Уразіўся яго прыездам у Бахмут»

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей падзяліўся ўражаннямі ад прыезду Зянона Пазняка да сябе ў шпіталь. Нагадаем, Шурмей атрымаў раненне на вайне за Украіну.

– Калі да вас Зянон Станіслававіч [Пазняк] прыязджаў, вы ўразіліся?

– Ну, Зянон Станіслававіч да мяне прыехаў у шпіталь тут у Кіеве. Я з ім пазнаёміўся да гэтага ў Нью-Ёрку некалькі гадоў таму.

Тое, што ён прыехаў да хлопцаў у Бахмут – гэта вельмі добра.

Я уразіўся. Па-першае, гэта яго ўзрост, тое, што ён туды прыехаў, мне здаецца, ён не раз можа такое зрабіць. Чамусь да гэтага іншыя беларускія палітыкі гэтага не рабілі. Тыя, хто лічаць, што яны беларускія палітыкі.

– Калі Ціханоўская дасі заяўку, што я хачу да каліноўцаў прыехаць?

– Мне здаецца, што ў палку не будуць супраць. Я магу адказваць за сябе толькі, я не прымаю такіх рашэнняў, але няхай прыязджае, няхай дапамагае, – сказаў Шурмей.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.