Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Алімпіяда-2024, акадэмічнае веславанне, фінал А: Залаты стартуе ў 12.30

У суботу, 3 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

У 12.30 на старт выйдзе беларус Яўген Залаты. Яго чакае фінал А ў адзіночным заездзе ў веславанні акадэмічным. Ён паспрабуе навязаць барацьбу ў спрэчцы за медалі.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.