Яўген Залаты: «Заўтра павінен забраць жонку і сына з радзільнага дома, у мяне падвойная ўзнагарода»
Грабец Яўген Залаты пасля вяртання ў Беларусь падзяліўся эмоцыямі ад выступлення на Алімпіядзе, дзе стаў сярэбраным прызёрам.
«Мы трэніравалі і фінішны спурт, і стартавую тактыку. Усё, што вы ўбачылі ў заездзе, было запланавана, я не перажываў. Супернікі павялі гонку няправільна, у пачатку яны паехалі па лідэра, а ў канцы ім не хапіла сіл. Гэтым я і скарыстаўся.
Думаю, што гэты медаль надасць упэўненасці маладому пакаленню, многія хлопцы пісалі і дзякавалі за тое, што паказаў ім гэтую магчымасць. Адчуваю вялікі гонар, усё атрымалася дзякуючы камандзе. Заўтра павінен забраць жонку і сына з радзільнага дома, у мяне падвойная ўзнагарода. Цяпер я проста шчаслівы вярнуцца дадому і ўбачыць сяброў. У Парыжы я знаходзіўся адзін, але ведаў, што за плячыма велізарная сям'я, цэлая краіна», – сказаў Залаты.