Яўген Залаты: «Паклікалі ў грэблю, пазней я патэлефанаваў: далёка ваш Гомель. Трэнер: «Ты баклан? Мы з Магілёва»
Беларускі весляр Яўген Залаты распавёў, як прыйшоў у свой від спорту.
– Аднойчы я ў чарговы раз у школе чагосьці набедакурыў і, калі за мной на ўрок працы з'явіліся са словамі «цябе выклікаюць да дырэктара», ішоў у кабінет з асцярогай, на хаду складаючы гісторыю ў сваё апраўданне.
Заходжу, а там двое мужчын: Алег Юр'евіч Дудко і Андрэй Уладзіміравіч Шчамялёў, мае першы і сёлетні трэнеры. «Прыходзь, – кажуць, – веславаннем займацца».
А тут такая справа, што з веславання да мяне два разы да гэтага ўжо прыязджалі – з Гомеля. І абодва разы не заставалі: адзін раз я хварэў, другі – урокі прагульваў.
Размінуліся, увогуле. Я быў упэўнены, што гэта тая ж дэлегацыя, і сказаў бацькам, што мяне клічуць у горад над Сожам. Бацька адразу заявіў катэгарычнае не: сям'я там практычна не бывае, а аднаго мяне не адпусцяць.
З тым я настаўнікам і патэлефанаваў: далёка, маўляў, ваш Гомель. Да гэтага часу даслоўна памятаю адказ Андрэя Уладзіміравіча: «Ты што, баклан? Які Гомель? Мы з Магілёва!» Так пытанне аказалася вырашана: у 2014 годзе я паступіў у Магілёўскае УАР, – сказаў Залаты.