Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Беларусы заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ

25 жніўня 2024, 19:30

Беларусы заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіў з 23 па 25 жніўня ў Самаркандзе (Узбекістан).

Адзначым, што атлеты з Беларусі бралі ўдзел у нейтральным статусе (AIN). Усяго ўдзельнічалі каля 300 весляроў з 48 краін.

Залатыя ўзнагароды ўзялі Алена Наздрова (каноэ-адзіночка, 1000 м), Мікіта Борыкаў і Алег Юрэня (байдарка-двойка, 1000 м), Іна Нядзелькіна і Юлія Трушкіна (каноэ-двойка, 200 м), а таксама Надзея Кушнер, Вольга Худзенка, Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык (байдарка-чацвёрка, 500 м).

Сярэбраныя медалі ў Марыны Літвінчук (байдарка-адзіночка, 1000 м і 5000 м), Вольгі Худзенка і Дзмітрыя Натынчыка (байдарка-двойка, 500 м), Ангеліны Барданоўскай, Вольгі Клімавай, Уладзіслава Палешкі і Віталя Асяцкага .

Бронза ва Уладзіслава Кравеца (байдарка-адзіночка, 500 м), Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук (байдарка-двойка, 200 м), Уладзіслава Палешка і Іны Нядзелькінай (каноэ-двойка, 500 м).