Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Натынчык пра міжнародны бан: «Пражылі год – і дзякуй богу. З-за дыскваліфікацыі мы сталі яшчэ злейшымі»

27 жніўня 2024, 23:10

Беларускі весляр Дзмітрый Натынчык падзяліўся меркаваннем аб выступленні пад нейтральным флагам.

– Год за годам мы паступова ідзем маленькімі крокамі. Пражылі год – і дзякуй богу. У наступным годзе спадзяемся, што будзем выступаць у сваіх колерах, пад сваім сцягам і гімнам. На Алімпіяду цэлімся. З-за гэтай дыскваліфікацыі сталі яшчэ злей, – сказаў Натынчык.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.