Худэнка пасля ЧС: «Усе чакалі вяртання Беларусі. Спорт павінен быць сумленным і па-за палітыкай»
Беларуская вяслярка Вольга Худэнка падзялілася меркаваннем аб выступленні на чэмпіянаце свету ў нейтральным статусе.
Спартсменка знаходзіцца ў «сілавым» БФСТ «Дынама», што пазначана ў «спісачным складзе» зборнай на 2024-ы, і наведвае памятныя мерапрыемствы Лукашэнкі.
– Неверагодныя адчуванні, якія мы не адчувалі тры гады. Адчуваецца, што тут іншы ўзровень, настрой і ўсё астатняе.
Неверагоднае шчасце і гонар за краіну, што мы годна яе прадставілі нават у нейтральным статусе.
Усе цудоўна ведаюць, адкуль мы. Усе спартсмены, на шчасце, падтрымліваюць нас. Усе чакалі нашага вяртання. Спорт павінен быць сумленным і па-за палітыкай, – сказала Худэнка.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.