Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Трэнер члена СК УС Лукашэнкі па спісах на 2024-ы Залатога: «Ён не служыў з 2022-га, звольніўся. Толькі за два тыдні да АГ пацвердзілі допуск»

5 снежня 2024, 12:11

Трэнер срэбнага прызёра Алімпіяды ў Парыжы Яўгена Залатога Яўген Белы распавёў пра допуск свайго падапечнага на гульні.

Нагадаем, што Залаты фігураваў у «спісачных складах» зборных Беларусi на 2024 год як член спартыўнага камітэта узброеных сіл Лукашэнкі.

– Ведаем, што Яўген мог і не трапіць на Алімпіяду, хоць меў ліцэнзію.

– Для мяне як для настаўніка было важна, каб ён трэніраваўся і ні пра што не думаў. Калі ўжо ўсё станоўча вырашылася, распавёў, што Міжнародны алімпійскі камітэт яго не дапускаў – прайшла нейкая інфармацыя, быццам ён вайсковец. Хоць ужо не служыў з 2022 года – кантракт скончыўся і звольніўся. І толькі за два тыдні да Алімпіяды нам пацвердзілі, што Жэню дапускаюць.

– Там жа была заблытаная сітуацыя з лодкай…

– Так. Пасля таго як не пусцілі праз польскую і літоўскую межы лодкі нашай моладзевай зборнай, якая ехала на чэмпіянат свету, і хлопцам давялося браць іх у арэнду, мы сталі прапрацоўваць гэтае пытанне. Даведаліся, што дзяржаўныя машыны не павінны праязджаць праз мяжу. Тады робім паперы на фізасоба – на Андрэя Уладзіміравіча Шчамялёва, першага трэнера Жэні. У яго свая машына. Мы сваёй трэнерскай камандай літаральна за дзень зварылі прычэп, паклалі ў яго дзве лодкі.

Нашу мяжу прайшлі хутка – нам пажадалі ўдачы. Прыязджаем на польскую – нас разварочваюць. Як? Вось паперы ад Міжнароднага алімпійскага камітэта, едзем на гульні, прыватнікі. Гадзіны паўтары спрабавалі пераканаць паляка. А ён выносіць паперу, дзе напісана: лодкі веславання акадэмічнай, байдаркі і каноэ – пад санкцыямі, нельга, каб яны ехалі па Еўрасаюзе. Кажа, мы можам вас прапусціць, але першы ж пост вас спыніць, усё канфіскуе яшчэ і аштрафуе. Ну, мы ўжо не рызыкавалі, разумелі, што можам наогул нікуды не патрапіць. Вярнуліся дадому. Зразумелі, што трэба шукаць арэндныя лодкі, – сказаў Белы.