Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Жонка Шурмея пра яго прызначэнне камандзірам палка Каліноўскага: «Вайна – справа такая, што адмаўляцца ад паўнамоцтваў і даверу нельга»

14 снежня 2024, 16:50

Жонка беларускага экс-вясляра Паўла Шурмея Алена Бурак у інтэрв'ю «Зеркалу» распавяла пра змены пасля прызначэння мужа камандзірам палка Каліноўскага.

– Як успрынялі тое, што муж стаў камандзірам палка?

– Нармальна, калі так трэба, то трэба. У яго сітуацыі ўсё ішло сваёй чаргой. Спачатку ён запісаўся добраахвотнікам, сказалі, трэба цягаць кулямёт. Добра, стаў кулямётчыкам. Паступіла распараджэнне: «Будзеш камандзірам узвода буйнакаліберных кулямётаў». Добра… Усё складалася па ланцужку, адно за іншым. Вайна – справа такая, што адмаўляцца ад паўнамоцтваў і даверу нельга. Самае галоўнае, каб гэта было карысна. Тое, што ён, камандзір, – гэта карысна. Гэта цяпер яго галоўная функцыя, калі ён у ёй добры, няхай робіць. Калі ён будзе добры ў чымсьці іншым, хай займаецца гэтым.

Калі пачалася поўнамаштабка, у Паўла не было сумневаў, прыязджаць ці не. У першыя гадзіны, калі бамбавалі Нікалаеў, я з ім звязалася (Ён знаходзіўся ў ЗША – Tribuna.com), ён сказаў: «Я лячу, я буду дапамагаць, я буду абараняць». Я пры гэтым не спыняла яго, кідаючыся з акна: «Калі ласка, не трэба». Ён – дарослы чалавек, які прыняў узважанае рашэнне. Я не перапытвала: «Добра ты падумаў? Можа, перадумаеш і застанешся?» Я ўдакладніла, чым магу дапамагчы. На той момант яму трэба было купіць квіткі. Добра.

– Тое, што ён стаў камандзірам, неяк паўплывала на вашы адносіны?

– Яму цяпер нерэальна датэлефанавацца. Ён увесь час на тэлефоне, вырашае шмат задач. У нас ёсць нейкі час рана раніцай, калі ўсе праблемы і пытанні яшчэ спяць і мы можам трохі пагаварыць, калі нікому не трэба тэрмінова кудысьці бегчы. А ў астатнім мала што памянялася. Ён стаў, мусіць, больш маўклівым і сабраным. Увогуле, нічога не памянялася.

– Як часта ў вас атрымліваецца бачыцца? Ці ёсць такая магчымасць?

– Асабліва няма. Зрэдку атрымліваецца, што магу прыехаць да яго ў Кіеў на дзень-два ці ён да мяне. Але гэта, вядома, рэдка, таму што ён вельмі заняты чалавек. І я не магу займаць яго час? – сказала Бурак.