Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны
Фота

Літвінчук заплакала пасля пытання пра бан: «Мне лепш быць дома, са сваім прэзiдэнтам, са сваёй сям’ёй»

23 снежня 2024, 10:20

Беларуская байдарачніца і падпісантка за рэжым Марына Літвінчук пракаментавала сваё адхіленне ад удзелу ў АГ-2024.

Адзначым, пры адказе спартсменка заплакала.

– У нейкі момант мяне гэта вельмі засмуціла, падламала. Было вельмі цяжка, але гэта не той момант, які мяне зламае.

Мне лепш быць дома, пад мірным небам, са сваім прэзідэнтам (шэраг дзеянняў Літвінчук сведчаць, што «сваім прэзідэнтам» яна лічыць дыктатара Аляксандра Лукашэнку – Tribuna.com), са сваёй шчаслівай сям’ёй.

Я лічу, што Божачка ёсць на свеце і ўсё прыйдзе ў патрэбнай колькасці назад.

– Што станоўчага? Ты цяпер плачаш, я таксама не стрымаюся.

– У некаторых спартсменаў атрымалася падняцца на алімпійскі п'едэстал. Гэта выдатна. Няхай і ў такой несправядлівай барацьбе, – сказала Літвінчук.