Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Марына Літвінчук: «Муж дома робіць усё. Яму трэба клінінгавую кампанію адкрыць»

23 снежня 2024, 10:37

Беларуская байдарачніца і падпісантка за рэжым Марына Літвінчук расказала пра сваю сям'ю. Нагадаем, яе мужам з'яўляецца алімпійскі чэмпіён-2008 Артур Літвінчук.

– Што значыць для цябе твая сям'я?

– Гэта маё жыццё, балельшчыкі, самыя любімыя людзі. Дзіця – гэта найлепшая ўзнагарода для любой жанчыны.

– Муж, пэўна, таксама шчасце ў доме?

– Вядома. У мяне добры муж.

– Што робіць? Карціны прыбівае?

– Дома ён робіць усё: і есці гатуе, і ў кватэры прыбірае.

– Які добры алімпійскі чэмпіён.

– Яму б клінінгавую кампанію адкрыць.

– Трэба спачатку яму падарыць пыласос.

– Ужо ёсць, – сказала Літвінчук.