Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Худзенка і Літвінчук могуць атрымаць срэбра ЧС-2024 па веславанні замест бронзы

4 студзеня, 17:51

Беларускі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук могуць атрымаць срэбра замест бронзы чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2024 года.

На спаборніцтвах у Самаркандзе яны фінішавалі трэцімі ўслед за дуэтамі з Партугаліі і Расіі.

Пры гэтым адной з партугалак Франсішку Лае пагражае дыскваліфікацыя з-за парушэння антыдопінгавых правіл. У яе спробе, узятай падчас ЧС-2024, выяўлены сляды дэгідрахлорметылтэстастэрона, таму яна адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў.

У выпадку доказу віны Лаі яе вынікі на ЧС-2024 будуць ануляваныя, а Худзенка і Літвінчук атрымаюць сярэбраныя медалі.