Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Яўген Залаты: «За прызавыя купіў кватэру ў Брэсце. Не выключаю, што пасля завяршэння кар'еры, мы пераедзем у Мiнск»

26 студзеня, 10:50

Сярэбраны прызёр АГ-2024 Яўген Залаты расказаў, што плануе пераехаць у Мінск.

– Пасля поспеху на Алімпіядзе, нейкія глабальныя набыцці зрабілі?

– Не сказаў бы, што глабальныя, але мы з сям'ёй палепшылі жыллёвыя ўмовы.

Дзяржава за медаль на Алімпіядзе прафінансавала шчодрымі прызавымі. За іх я набыў кватэру ў Брэсце.

Пакуль мы жывем і трэніруемся там. Хаця, не схаваю, што задумваемся і пра жыллё ў сталіцы. Век спартсмена кароткі і ўжо трэба задумвацца аб будучыні.

Не выключаю, што пасля завяршэння кар'еры, мы пераедзем у Мінск, – сказаў Залаты.