Tribuna/Веславанне/Блогі/Беларускі вясляр Залаты пазмагаецца за медаль у Парыжы: хто ён і пры чым тут камандзір палка Каліноўскага

Беларускі вясляр Залаты пазмагаецца за медаль у Парыжы: хто ён і пры чым тут камандзір палка Каліноўскага

Трэнер Белы яшчэ раней казаў, што канкураваць з грандамі – рэальна.

Аўтар — bytribuna com
Беларускі вясляр Залаты пазмагаецца за медаль у Парыжы: хто ён і пры чым тут камандзір палка Каліноўскага

У чацвер 24-гадовы беларускі вясляр Яўген Залаты прабіўся ў алімпійскі фінал на дыстанцыі 2000 метраў. У паўфінале ён прыплыў другім у сваім заездзе, паказаўшы час 6:39.01 (другі вынік у двух паўфіналах). Вырашальная гонка адбудзецца ў суботу, калі беларус выйдзе на старт разам з пяццю супернікамі. Галоўнымі фаварытамі лічацца 3-разовы чэмпіён свету і Еўропы Олівер Зайдлер з Германіі, а таксама пераможца Алімпіяды-2020 Стэфанас Дускас з Грэцыі.

Пасля паўфінальнага фінішу Залаты сказаў, што мае намер змагацца за медалі і ўсім даказаць, што «Беларусь – найвялікшая краіна». «Калі чытаў каментары, бачыў меркаванне, што калі мы пад нейтральным статусам – мы не Беларусь. Разумею, што я – беларус, прадстаўляю інтарэсы маёй краіны», – запэўніў спартсмен. Пра жаданне заваяваць медаль сказаў і трэнер весляра Віталь Белы.

Гэта будзе трэці мужчынскі фінал у гісторыі беларускага акадэмічнага веславання. Спачатку ў Афінах-2004 чацвёрка з Беларусі фінішавала шостай. У складзе таго квартэта выступаў Павел Шурмей, які нядаўна стаў выконваць абавязкі камандзіра ў палку Каліноўскага, які ваюе супраць Расіі на баку Украіны.

У складзе той чацвёркі плыў і Станіслаў Шчарбачэня. Праз 12 гадоў ён зноў дайшоў да алімпійскага фіналу, але ўжо ў адзіночцы (у Рыа-2016 стаў пятым).

Ну, а хто такі Залаты? Расказваем пра весляра, у якога зʼявіўся алімпійскі шанц.

Не ўзялі ў лёгкую атлетыку

Залаты нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці. У школьныя гады захапляўся лёгкай атлетыкай і баскетболам. У пасёлак неяк прыехалі лёгкаатлетычныя трэнеры з абласной вучэльні алімпійскага рэзерву. Залатога палічылі занадта цяжкім для гэтага віду спорта.

Лёс школьніка перавярнуў трэнер Андрэй Шчамялёў, які прапанаваў яму заняцца веславаннем. У 2014-м 15-гадовы Залаты зʼехаў за спецыялістам ў магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

Залаты – не адзіны вясляр-зборнік з 5-тысячнага Краснаполля. Мікалай Шарлап няхай ніколі не ездзіў на чэмпіянаты свету і Алімпіяду, затое ўзяў бронзу ў чацвёрцы на чэмпіянаце Еўропы-2015.

Па моладзі браў медалі

Спачатку Залаты выступаў у двойцы з Раманам Манаевым, потым спрабаваў сябе ў адзіночцы і чацвёрцы, а таксама ў пары з Арцёмам Лапуціным. У чырвонапольца адразу пайшлі поспехі – ён стабільна прывозіў медалі з моладзевых чэмпіянатаў краіны.

У 2016-м пачаў міжнародную карʼеру. Дэбютным стаў чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў, дзе ў чацвёрцы Залаты заняў восьмае месца. Наступны год стаў адным з найлепшых у карʼеры весляра. Ён прывёз тры ўзнагароды з чэмпіянатаў свету і Еўропы. Узяў срэбра ў двойцы на юніёрскім ЧС і ў чацвёрцы на моладзевым ЧЕ, а таксама бронзу ў двойцы на юніёрскім ЧЕ.

Пасля Залаты ездзіў ужо толькі на моладзевыя турніры, аднак узнагароды там не браў. Найлепшым вынікам было пятае месца ў чацвёрцы на моладзевым ЧЕ-2020 і пятае месца ў адзіночцы на моладзевым ЧС-2021.

У адзіночку перасеў праз санкцыі

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Залатому прыйшлося цалкам сканцэнтравацца на выступах у адзіночцы. Справа ў тым, што беларусам забаранілі выступаць у камандных спаборніцтвах (а экіпажы ў веславанні таксама лічацца камандай). Гэтае ж рашэнне МАК распаўсюдзіў і на Алімпіяду.

«Ужо давядзецца гэта рабіць… Так, я малады, не спрачаюся, можна было пакатацца ў экіпажах. Але калі так загадаў лёс, то будзем тут, пакуль нас не дапусцяць. А там ужо будзе бачна», – каментаваў сітуацыю спартсмен.

Адным з першых атрымаў ліцэнзію на Гульні

Алімпійскую ліцэнзію Залаты заваяваў адным з першых у Беларусі – яшчэ ў верасні 2023-га. Тады на чэмпіянаце свету ў Бялградзе весляру не ўдалося прабіцца ў фінал, аднак выніковага сёмага месца хапіла, каб патрапіць у Парыж. Усяго на Гульні там адбіралі дзевяць весляроў.

Тады ж узнікла пытанне, а ці дапусціць камісія AINERP Залатога на Алімпіяду. Справа ў тым, што спартсмен фігуруе ў «спісачных складах» зборных на 2024 год як сябра спартыўнага камітэта Узброеных сіл Лукашэнкі. Для многіх гэты пункт стаў непераадольнай перашкодай, але вясляр неяк прайшоў сіта.

У траўні 2024-га Залаты выйграў першы медаль у адзіночцы на сурʼёзным узроўні – узяў бронзу на этапе Кубка свету ў Люцэрне.

У Парыжы ганяе на арандаванай лодцы

Перад Гульнямі ў Залатога ўзніклі праблемы з інвентаром. Беларуская каманда збіралася везці ў Парыж свае лодкі, аднак на мяжы з ЕЗ яе паставілі перад фактам, што ўвозіць лодкі з Беларусі забаронена.

Залатому прыйшлося браць лодку ў арэнду за мяжой. Старэйшы трэнер зборнай Беларусі Юлія Бічык не ўбачыла ў гэтым глабальнай праблемы. На яе думку, «гэта не найгоршыя ўмовы, таму што лодкі будуць новыя».

Спартсмен звярнуўся ў нямецкую фірму, дзе яму спачатку адмовілі ў дапамозе, спаслаўшыся на санкцыі. Аднак потым высветлілася, што ў гэтым пытанні няма абмежаванняў, і Залатому лодку выдалі. Праўда, не новую, як разлічвала Бічык, а толькі на год маладзейшую за тую, што чакае весляра ў Беларусі. Зрэшты, спартсмен хутка абвык да інвентара.

У час Алімпіяды нарадзіўся сын

У Залатога ёсць жонка Ксенія, з якой яны згулялі вяселле ў 2020 годзе. Дзяўчына ў свой час уваходзіла ў склад зборнай Беларусі па веславанні на байдарцы – выступала ў камандных заездах, аднак вялікіх поспехаў не дамагалася. Ездзіла на чэмпіянаты свету і Еўропы, але без медалёў. У апошні час веславала ў двойцы з Інай Нікулінай.

Ксенія нарадзіла сына падчас чвэрцьфінальнага заезду мужа ў Парыжы. Пра папаўненне Залатому паведамілі ўжо пасля фінішу. «Наогул не ведаў гэтага, жонка паведаміла, што будзе планавая УГД, усё іншае. А пасля гонкі сказала мне патэлефанаваць на хвіліну і паведаміла, што нарадзіла. Не хацела, каб я хваляваўся падчас гонкі», – паведаміў Залаты.

Навіну спартсмен адразу паведаміў свайму трэнеру (Залатога трэніруе Белы, і гэта не жарт). Маладыя бацькі ўжо вызначыліся з імем малога, якога назвалі Маркам.

Пасля таго, як падапечны патрапіў на Кубку свету ў прызы, Віталь Белы абяцаў, што той яшчэ дадасць: «Выйграваць у грандаў цалкам рэальна. У Люцэрне, вядома, яны аказаліся наперадзе, але калі мы падцягнем першую «тысячу», а гэта абавязкова будзе зроблена, канкурэнтаздольнасць Залатога прыкметна ўзрасце».

У суботу ў 11:30 па беларускім часе даведаемся, як моцна весляру ўдалося падцягнуцца.

Іншыя пасты карыстальніка

Лучший футболист Беларуси-2024 впечатляет в Болгарии: работы у него немного, но справляется хорошо
Сёння, 06:47
Экс-тренер топ-пловчихи – об отличиях подростков в Беларуси и США и о том, чему они могут друг у друга поучиться
Учора, 18:00
Что-то уникальное в белфутболе: тренер и игроки вдруг посвятили победу 37-летнему директору. Вот чем он хорош
Учора, 12:07
Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
14 траўня, 15:12
2
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
14 траўня, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
13 траўня, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
13 траўня, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 траўня, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 траўня, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 траўня, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 траўня, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 траўня, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 траўня, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 траўня, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
Усе пасты