💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Данілевіч у апошнім слове на судзе: «Я меў дамову з такімі спартоўцамі, як Леўчанка, Казека. Я ганаруся, што ў мяне былі такія кліенты»

29 красавіка, 15:26

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў словы экс-кіраўніка федэрацыі рэгбі Аляксандра Данілевіча, якія ён казаў на працэсе 10 красавіка, дзе рэжымны суд па горадзе Мінску даў адвакату 10 гадоў калоніі.

– Вяртаючыся да самага пачатку абвінавачвання. Пра гэта сёння ўжо казалі – матыў. У абвінавачанні гаворыцца, што я нібыта быў незадаволены вынікамі выбараў. Наогул як адвакат я дыстанцыяваўся ад палітыкі. Таму што ў мяне бываюць кліенты, скажам так, розных палітычных поглядаў. Мяне ўвогуле гэта не цікавіць, дзе яны працуюць. Яны гатовыя плаціць мне ганарар. Калі гэта не супярэчыць інтарэсам кліентаў, адвакацкай этыцы, я не маю права адмовіць ім у аказанні юрыдычнай дапамогі. Гэтаксама звяртаюцца некаторыя супрацоўнікі міліцыі, працоўны страйкама, спартсмен, які не згодны з пазіцыяй Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. Мне гэта не важна і не павінна быць важна. Я працую з кожным з іх, калі гэта адпавядае маёй спецыялізацыі. У дадзеным выпадку адпавядала маёй спецыялізацыі. Да мяне сапраўды звярнулася шмат спартсменаў. Мы бачылі агляд працоўнай папкі, там было шмат спартсменаў, таму што мяне ведаюць, таму што мяне рэкамендуюць. Яны звяртаюцца да мяне заключыць дамову.

Але сёння гаварылася, што я меў дамову з такімі спартоўцамі, як Леўчанка, Казека. Я ганаруся, што ў мяне былі такія кліенты. Гэта, з пункту гледжання спорту, я сам спартсмен, юрыст, гэта выдатныя знакамітыя спартсмены. Казека – гэта ўнікальны трэнер. Між іншым, ён з'яўляецца поўным кавалерам Ордэна Славы Рэспублікі Беларусь. Ну не ў гэтым памяшканні канкрэтна, у іншай зале суда. А што ў гэтым такога? Леўчанка да мяне звярталася. Я, праўда, не ўдзельнічаў у адміністрацыйнай справе па яе сітуацыі, прадстаўляў іншы адвакат. Ну і што? Што тычыцца іншых спартоўцаў – таксама, то, якая іх палітычная дзейнасць, – гэта для мяне не важна. Я дапамагаю людзям, не маю права ім адмаўляць, – прыводзіць словы Данілевіча паваабарончы цэнтр «Вясна».